7 студзеня, у першую суботу месяца і новага 2023 года, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася чацвёртая малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да 25-гадовага юбілею з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Навэнна была распачата ў першую суботу кастрычніка 2022 года. Студзеньская малітоўная сустрэча сабрала каля Маці Божай Будслаўскай настаўнікаў і катэхетаў з усёй Беларусі, перадусім з Віцебскай ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і с. Наталлі Арлянковіч
У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з сястрой Наталляй Арлянковіч. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: ролю жанчыны ў касцёле; прызначэнне жанчыны ў святле Святога Пісання; манастыр сясцёр-еўхарыстак у Браславе; абавязкі сясцёр у манастыры; жыццё ў манастыры; шлях да манастыра; роўнасць мужчыны і жанчыны; жанчыны і духоўны ...
Читать далее »Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, ...
Читать далее »Святочная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Полацку
21 снежня ў полацкі касцёл Святога Андрэя Баболі з’ехаліся святары і манахіні з Віцебскай дыяцэзіі на святочную сустрэчу разам з пастырам дыяцэзіі. Спатканне распачалося з малітвы ў цішыні перад Езусам Эўхарыстычным, падчас якога многія скарысталі з магчымасці споведзі. Прамаўляючы Божае слова, біскуп Алег Буткевіч паразважаў над асобай святога Юзафа і яго роляй у жыцці сучаснага святара. “Святы Юзаф служыць прыкладам ...
Читать далее »Першая дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым прайшла ў Браславе (+аўдыёзапісы канферэнцый)
29 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі. На пачатку ўсіх прысутных прывітаў ксёндз Славамір Самковіч, адказны за АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі. Затым аніматары парафіяльных групаў расказалі пра ўзнікненне і колькасць удзельнікаў ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў фігуру святога Міхала Арханёла ў Лепелі
2 кастрычніка для касцёла Святога Казіміра ў Лепелі стаў асаблівым днём — пасля ўрачыстай нядзельнай Імшы адбылося асвячэнне фігуры святога Арханёла Міхала, усталяванага на тэрыторыі храма. Пару тыдняў таму назад многія лепяльчане заўважылі, што каля велічнага беласнежнага будынка з’явілася прыгожая статуя. Яна, трэба сказаць, выклікала вялікае захапленне і цікавасць не толькі ў прыхаджан касцёла, але і іншых жыхароў раёна, а ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Глыбокім
Сустрэча адбылася ў Глыбокім у пятніцу 23 верасня. Распачалася ад самага галоўнага моманту дня – ад Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Біскуп Алег нагадаў пра вартасць паслугі катэхета, неабходнасць супрацоўніцтва з бацькамі на шляху ўзрастання ў веры дзяцей і моладзі. А самае галоўнае, што кожны, хто выконвае паслугу катэхета чыніць гэта ў імя Езуса Хрыста і з’яўляецца ...
Читать далее »25 год таму ў Полацку быў асвечаны касцёл
18 верасня 2022 года з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў Полацку адзначылі 25-ую гадавіну пасвячэння касцёла. Падчас святой Імшы вернікі дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ў сценах роднай святыні, у Доме, у якім для Божых дзяцей ніколі не зачыняюцца дзверы. Юбілей – гэта асаблівы дзень падзякі ўсім тым, хто прычыніўся да будаўніцтва Касцёла. Парафіяне памяталі ў сваіх ...
Читать далее »Новы касцёл асвечаны ў Сянне ў Віцебскай дыяцэзіі
Асвячэнне новага касцёла ў Сянне адбылося 17 верасня 2022 года. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Парафія ў Сянне была адноўлена яшчэ на пачатку 2000-х гадоў. І з таго часу былі намаганні пабудаваць касцёл. Але працяглы час тут існавала толькі драўляная капліца. Цікава, што новы касцёл з’яўляецца зменшанай копіяй касцёла, які калісьці стаяў на тым самым месцы. Так выказаўся наконт ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч: шкада, што Папу сустракаем не ў Беларусі
Старшыня епіскапату Беларусі пракаментаваў свой удзел у сустрэчы з Папам Францішкам у Казахстане. “Мы жывём з надзеяй і молімся, каб калісьці ўзнікла магчымасць прывітаць Пантыфіка ў Беларусі, але для нас вялікая радасць, калі ён наведвае краіны былога Савецкага Саюза, бо гэта тэрыторыя, дзе, на жаль, Касцёл больш за ўсё пакутаваў ад атэістычнай сістэмы”, — адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Біскуп ...
Читать далее »