Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў у Дунілавічах (+ відэа)

На ўрачыстасці прысутнічалі Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, святары, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, мясцовыя жыхары. Мерапрыемства распачалося ў Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у 13 гадзін са святой Імшы ў касцёле Святой Тройцы. Напачатку ўсіх прывітаў пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў і папрасіў біскупа Алега ўзначаліць гэту святую Імшу. Сваё слова да вернікаў ...

Читать далее »

«Любіце святарства ў сабе»: пастырская сустрэча ў Шаркаўшчыне

16 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла пастырская сустрэча біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Гэта заўсёды магчымасць сустрэцца разам, перажыць Эўхарыстыю і спаткаць Хрыста, якому ўдзячны за дар паклікання. А 11 гадзіне распачалася сустрэча з Езусам Эўхарыстычным у выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце. Перажываючы месяц кастрычнік, прысвечаны ружанцовай малітве, манахіні адправілі гэта набажэнства. “Сёння ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафіяльны фэст на мінскай Кальварыі

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску (Кальварыя) адзначылі парафіяльны фэст. Менавіта пад гэтым тытулам святыня была асвечаная ў 1842 годзе. Цэнтральную святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На пачатку набажэнства са словамі прывітання і віншаваннямі да іерарха звярнуліся наймалодшыя парафіяне. У адказ біскуп выказаў удзячнасць Хрысту за магчымасць знаходзіцца і маліцца ў касцёле на Кальварыі, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў адпустовыя ўрачыстасці ў лідскай Фары

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адзначылі парафіяльную ўрачыстасць. На адпустовую святую Імшу прыбылі святары з усяго дэканату, а таксама шматлікія вернікі і госці. Узначаліў урачыстасць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У гаміліі іерарх адзначыў важнасць крыжа: “Вялікая таямніца, парадаксальная таямніца звязана з гэтым знакам – знакам крыжа, знакам нашага цярпення. Маё цярпенне заўсёды здаецца мне ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч з пастырскай візітацыяй наведаў родную парафію

Вернікі Браслаўскай парафіі ўжо прызвычаіліся часта бачыць у сценах сваёй святыні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, які прыязджае сюды адведаць бацькоў ці на мерапрыемствы дыяцэзіяльнага маштабу. Аднак на гэты раз прычынай візіту іерарха стала кананічная візітацыя, якая распачалася 8 верасня, у дзень парафіяльнай урачыстасці ў гонар Нараджэння Маці Божай і завершылася 10 верасня. У гэтыя дні іерарх не толькі маліўся разам ...

Читать далее »

Спатканне святароў прайшло ў Верхнядзвінску

11 верасня ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску пасля летняга адпачынку святары і манахіні з Віцебскай дыяцэзіі зноў сабраліся, каб разам з біскупам Алегам Буткевічам памаліцца і вырашыць надзённыя справы і пытанні. Па традыцыі, сустрэча распачалася малітвай з Літургіі гадзін і асабістай адарацыяй у цішыні перад Езусам  Эўхарыстычным. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. “Вітаю ўсіх ...

Читать далее »

Французскі біскуп Дамінік Рэ наведаў Глыбоцкую парафію

19 жніўня парафію Святой Тройцы ў Глыбокім наведаў біскуп Фрэжуса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Французскі іерарх 18 жніўня ўзначаліў галоўную св. Імшу ў Браславе падчас урачыстасцяў, а з панядзелка да серады правядзе рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі. Нядзельную парафіяльную Імшу апоўдні ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з біскупам Дамінікам. Падчас Эўхарыстыі Віцебскі іерарх удзяліў сакрамант хросту дзвум маленькім ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Браславе ўзначаліў французскі біскуп Дамінік Рэ

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, якія прайшлі ў гэтым годзе 17 і 18 жніўня, былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу (Глыбокае і Пагошча) і на роварах (Дзеркаўшчына і Паставы) прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 59 вернікам з ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарысту з Мёраў

15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Уладзіслаў Шарковіч. Семінарыст паходзіць з Мёрскай парафіі. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На самым ...

Читать далее »

Біскуп Віцебскі ў Друі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля

Апошні дзень IV Міжнароднага мастацкага пленэра ў пабернардзінскім кляштары ў Друі, кульмінацыяй якога стала ўрачыстае закрыццё форуму жывапісу, што адбылося падчас святой Імшы і працягнулася вернісажам, стаўся значнай падзеяй не толькі ў жыцці гаспадара пленэра – пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча, але і мясцовых католікаў, некаторыя з якіх набылі і нават замовілі творцам са сталіцы краявіды роднага мястэчка. ...

Читать далее »