У Дыяцэзіі

“Сведкі веры ў нованароджанага Езуса Хрыста”. У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема” (+відэа)

У Віцебскай дыяцэзіі ёсць добрая традыцыя: збірацца на пачатку года, каб разам радавацца нараджэнню Езуса Хрыста і праслаўляць Яго сваімі талентамі. Гаворка пра ўсім вядомы фестываль “Зорка Бэтлеема”, які сёлета ХХІ раз прайшоў у Мёрах. Раніцай 3 студзеня ўдзельнікаў з Браслава і Полацка, Варапаева і Мінска, Глыбокага і Пастаў гасцінна прымалі ў мясцовым доме культуры. Да конкурснай праграмы падрыхтаваліся таксама ...

Читать далее »

У першы дзень новага года лепельскія парафіяне ўшанавалі Багародзіцу Марыю

Першы дзень новага года лепельскія парафіяне сустрэлі ў касцёле Святога Казіміра шанаваннем святой Багародзіцы Марыі. Мінулы год стаўся для касцёла плённым: шмат чаго было набыта, несупынна аздаблялася памяшканне святыні, упрыгожваліся сам будынак і панадворак касцёла. У святым рэлікварыі з’явілася шмат новых рэліквій святых. Усё гэта цудоўна, але  трэба яшчэ сказаць, што адным з важнейшых прыдбанняў каталіцкай святыні ў гэтым годзе ...

Читать далее »

У Віцебску прайшоў фестываль батлеек (+відэа)

29 снежня 2025 года дом культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны зноў гасцінна прыняў таленавітых дзяцей і моладзь, якія, кожны на свой лад, паказалі гледачам як адбывалася Божае Нараджэнне. У сёлетнім фестывалі батлеек прынялі ўдзел 8 парафій Віцебскай дыяцэзіі: парафія Езуса Міласэрнага, парафія св. Уладзіслава, парафія св. Антонія Падуанскага — з Віцебску, парафія св. Юзафа з Оршы, парафія Святой Тройцы ...

Читать далее »

Выхаванцы святліцы «Дзеці Марыі» прынялі ўдзел у праекце Карытас-Каляда ў Глыбокім

23 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна панавала асаблівая, святочная атмасфера. Дзеці разам з валанцёрамі завіталі да выхаванцаў, каб павіншаваць іх з надыходзячым Раством і падарыць часцінку цеплыні і радасці. Для дзяцей быў падрыхтаваны невялікі, але вельмі шчыры канцэрт. Гучалі песні, усе разам танцавалі, смяяліся і дзяліліся добрым настроем. У гэты дзень не бракавала цёплых слоў, усмешак ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча руху “Маці ў малітве” Віцебскай дыяцэзіі

У свята Яна евангеліста ў наймаладзейшай парафіі Віцебскай дыяцэзіі — парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху “Маці ў малітве”. На яе сабраліся прадстаўніцы як з заходніх, так і ўсходніх парафій Віцебшчыны — больш за 120 чалавек.  Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебравалі духоўны настаўнік супольнасці ксёндз Антон Лагунёнак, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў ...

Читать далее »

Памяць пра ксяндза пралата Юзафа Бульку жыве

27 снежня ў парафіі святой Ганны ў Мосары адбылася ўрачыстая падзея, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння слыннага святара, былога пробашча парафіі ксяндза пралата Юзафа  (Ёзаса) Булькі. Урачыстасць сабрала шматлікіх гасцей: іерархаў, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, вернікаў. З гэтай нагоды ў парафіяльным доме адбылася прэзентацыя кнігі пра жыццё і святарскае служэнне ксяндза Юзафа Булькі «Любіў Бога, прыроду ...

Читать далее »

Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і ксяндза Міхаіла Цвячкоўскага

Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў традыцыйную калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і ксяндзом Міхаілам Цвячкоўскім-пробашчам парафіі Святога Юзафа ў Оршы. Падчас цікавай і змястоўнай размовы вядучыя разам з запрошаннымі гасцямі закранулі тэмы: святкавання Божага нараджэння і яго сутнасць; надзеі ў сучасным свеце; Юбілейнага года, яго сутнасць і ўзнікненне; вандровак і пілігрымак ў кантэксце хрысціянскага ...

Читать далее »

Вігілія Божага Нараджэння ў лепельскай парафіі Святога Казіміра

Ці ж гэта сотні бэтлеемскіх зорак заззялі ўвечары 24 снежня ў лепельскім касцёле Святога Казіміра? Не, гэта вочы парафіян напоўніліся празрыстым святлом у чаканні нараджэння Пана Езуса. Хоць афіцыйна на календары на сценцы вігілія Божага Нараджэння не выдзелена лічбай чырвонага колеру, але менавіта гэты вечар з’яўляецца часам сямейных сустрэч, узаемных цёплых пажаданняў сваім родным. Асвячоная аплатка, што лепельцы загадзя набылі ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2025

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! “Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, Якое ляжала ў яслях” (Лк 2,16). “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць…, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца…” (Лк 2, 10-11). Гэтыя словы Анёла да бэтлеемскіх пастушкоў скіраваныя сёння да нас, людзей ХХІ стагоддзя. Да людзей, якім часта вельмі ...

Читать далее »