Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Хрыстос уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі… Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўленыя” (1Кар 15, 20.22) Супакой у свеце, які няспынна страсаюць ваенныя канфлікты, застаецца настолькі пажаданай, наколькі і вельмі крохкай каштоўнасцю. У гэтым кантэксце штораз больш актуальнымі становяцца словы Уваскрослага Езуса Хрыста да сваіх ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Бог давярае нам. Аднаўленне святарскага “запавету” і асвячэнне алеяў падчас Імшы Хрызма ў Віцебску
1 красавіка, у Вялікую сераду, у Катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага па добрай традыцыі сабраліся святары з усёй Віцебскай дыяцэзіі каб аднавіць святарскія абяцанні і асвяціць алей хрызма, алей катэхумэнаў і алей, якім намашчаюць хворых. Калі вернікі збіраліся на св. Імшу, а міністранты і хор старанна рыхтаваліся да здзяйснення сваіх паслуг, зусім побач з касцёлам, у канферэнц-зале, адбывалася яшчэ адна цікавая ...
Читать далее »Адышла ў вечнасць мама сястры Таццяны Данч RM
18 сакавіка 2026 года на 83 годзе жыцця адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Алена Данч — маці с. Таццяны Данч RM. Пахавальная св. Імша адбудзецца ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім у пятніцу (20 сакавіка) у 13.00, пасля — пахаванне на могілках па вул. Горкага. Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
Читать далее »Віншуем біскупа Алега Буткевіча з Днём нараджэння!
Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! Сёння асаблівым чынам дзякуем Богу за дар Вашага жыцця! Жадаем Вам перад усім нязломнай веры і любові да нашага Пана Езуса Хрыста. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць ў служэнні Богу і Касцёлу. Няхай Вашыя малітвы заўсёды ...
Читать далее »У Лепелі адзначылі юбілей касцёла Святога Казіміра
1 сакавіка 2026 года Лепель прачынаўся. Над возерам жоўтых гарлачыкаў павольна падымаўся лёгкі туман, і яго бялёсыя клубы, як малітвы, цягнуліся да нябёсаў. Паветра было прасякнутае пахам ранняй вясны – зямля дыхала, абудзеная цёплым ветрам, і ўсё навокал быццам чакала вялікай падзеі. Сёння горад святкаваў духоўны юбілей – 150 год касцёлу Святога Казіміра. Гэта святыня даўно стала не толькі месцам ...
Читать далее »150 год нязломнай веры: парафія св. Казіміра ў Лепелі адзначыць юбілей
У лепельскіх землях, дзе неба такое ж блакітнае, як і азёры, якіх на лепельшчыне налічваецца ля 150 разам з рэчкамі, ужо 150 год узвышаецца мураваны вартаўнік духоўнай спадчыны нашай зямлі – касцёл Святога Казіміра. Нібы каменны валун ці стопяцідзесяцігадовае дубовае дрэва з глыбокімі каранямі, ён вытрымаў непагадзь цяжкай і велічнай гісторыі. 1 сакавіка 2026 года з цёплымі промнямі першага веснавога ...
Читать далее »Запусты ў Віцебску: свята супольнасці ў святога Антонія
Перад пачаткам Вялікага Посту ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылося свята, якое аб’яднала дзяцей, моладзь і дарослых у адну вялікую сям’ю. Карнавал, арганізаваны ў духоўным цэнтры парафіі, стаў не толькі прыгожай традыцыяй, але і знакам таго, што супольнасць жыве, расце і радуецца разам. Гэта быў дзень, калі весялосць і малітоўная падрыхтоўка да Посту сустрэліся ў гармоніі, а парафіяне змаглі ...
Читать далее »Попел на галаве, надзея ў сэрцы: Папяльцовая серада ў лепельскай парафіі святога Казіміра
Увечары 18 лютага на лепельскіх вуліцах дужа слізка, яшчэ ляжыць лютаўскі снег і не згасае колкі мароз. Разам з тым калі і не адчуваецца, то ўжо сапраўды чакаецца няўлоўны подых вясны. Аднак для каталіцкай супольнасці Лепеля гэтая дата азначае надыход вясны іншага кшталту – вясны духоўнай. Адны парафіяне пакінулі свае хатнія справы, а іншыя прыбеглі хуценька з працы адразу ў ...
Читать далее »Карытас Віцебскай дыяцэзіі збірае сродкі для цяжкахворага святара
Акцыя «Дар сэрца» праводзіцца Віцебскім Карытас у перыяд Вялікага посту 2026. Яе мэта – сабраць сродкі на рэабілітацыю і пакупку электрычнага ложка для кс. Аляксандра Багдановіча. Кс. Аляксандр Багдановіч, пробашч парафіі ў Плюсах, перажыў інсульт. У яго паралізаваны левы бок цела. Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё электрычнага ложка MET TERNA 18878 для ляжачых хворых з рэгуліроўкай вышыні (кошт 3850 руб.), ...
Читать далее »Пастырская сустрэча святароў прайшла ў Глыбокім
17 лютага касцёл Святой Тройцы ў г. Глыбокае прымаў святароў, законных сясцёр і братоў з усёй Віцебскай дыяцэзіі, якія сабраліся на штомесячную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам. На самым пачатку вырашыўшы ў парафіяльным доме розныя справы з прадстаўнікамі курыі і выдавецтваў, духавенства накіравалася ў святыню на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту ў цішыні. Святую Імшу разам цэлебраваў пастыр дыяцэзіі ў інтэнцыі падзякі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!