У Дыяцэзіі

“Глядзіце ў вочы Езусу Хрысту”. У Паставах адбылася Імша падзякі за 25 год служэння сясцёр Маці Божай Міласэрнасці

Нядзеля 9 жніўня 2026 года была надзвычайна цёплай і сонечнай. І здавалася, што яшчэ цяплей і святлей было на пляцоўцы ля пастаўскага касцёла Святога Антонія Падуанскага. Парафіяне і госці віталіся шчырымі ўсмешкамі і цёплымі абдымкамі, хтосьці завяршаў апошнія прыгатаванні, з акон парафіяльнага дома чуліся спевы – ішла рэпетыцыя хору. Сярод усёй гэтай перадсвяточнай мітусні немагчыма было не заўважыць сясцёр Маці ...

Читать далее »

Задзеўе: неразбураны падмурак веры

6 жніўня 1901 года. Шматлікія вернікі задзеўскай парафіі збіраюцца ля сціплага драўлянага касцёла, каб стаць сведкамі знакавай падзеі. Менавіта ў гэты дзень мясцовы ксёндз Мацей Бугяніс асвячае асноўны камень у падмурку новага цаглянага касцёла Перамянення Пана. Яго пабудуюць за 10 гадоў, ён будзе прыгожы і велічны, але ўзвысіцца над гэтай маляўнічай мясцовасцю толькі на некалькі гадоў. 125 гадоў раздзяляюць нас ...

Читать далее »

Каля 300 кіламетраў дзеля братэрства: сустрэча Францішканскага ордэна свецкіх у Удзеле

1 і 2 жніўня ў «Мястэчку Беззаганнай», у Доме Марыі на тэрыторыі францішканскага кляштара ў вёсцы Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат), адбылася сустрэча братоў і сясцёр Францішканскага ордэна свецкіх (ФОС). На сустрэчу прыехалі супольнасці са Шчучына, Ліды, Гродна, Маладзечна, Мінска і Віцебска, некаторыя з іх пераадолелі больш за 300 кіламетраў, каб на пару дзён адарвацца ад штодзённых клопатаў і сумесна ...

Читать далее »

Асвячэннем абраза і адкрыццём пленэру быў адзначаны сёлетні парафіяльны адпуст у Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Да парафіяльнага фэсту былі прымеркаваныя дзве падзеі: асвячэнне абраза Святой Тройцы і адкрыццё мастацка-літаратурнага пленэру. На ўрачыстасць сабраліся шматлікія парафіяне і госці свята, сярод якіх мастакі і літаратары — удзельнікі пленэру, які ў гэтым ...

Читать далее »

На Глыбоччыне асвяцілі крыж на могілках зніклай вёскі

1 жніўня ксёндз канонік Валерый Орсік асвяціў крыж на могілках каля вёскі Сакавічы, якой ужо няма на карце. На ўрачыстасць сабраліся дзеці, унукі і праўнукі тых, хто спачывае на гэтай зямлі. Сакавічы – калісьці квітнеючая вёска ў Глыбоцкім раёне, сёння – толькі ўспамін. Яе няма. Апошнія хаты, якія яшчэ стаялі, закапаны ў кар’еры. А калісьці тут жылі руплівыя, працавітыя людзі, ...

Читать далее »

«Росіца – гэта цуд у вачах Бога»: штогадовыя ўрачыстасці прайшлі пад знакам веры і нечаканай залевы

Штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў у Росіцы, якія прайшлі 31 ліпеня – 1 жніўня, сталі сапраўдным выпрабаваннем веры і любоўю, якая не баіцца ні агню, ні дажджу. Росіца – гэта месца, дзе Бог з намі не жартуе. Гэтыя словы айца Вадзіма Мізера, вымаўленыя з амбоны, гучалі не проста як тэалагічная думка, а як асабістае сведчанне, перажытае да глыбіні ...

Читать далее »

Пярліна Новалукомля: як парафія сустрэла фэст

Мінулая субота, 25 ліпеня, назаўжды ўвойдзе ў гісторыю парафіі святой Марыі Магдалены ў г. Новалукомлі. У гэты прыгожы сонечны ліпеньскі дзень тут адбыўся ўрачысты парафіяльны фэст, які сабраў шматлікіх гасцей, душпастыраў і пілігрымаў, а таксама адзначыўся гістарычнай падзеяй — урачыстым бласлаўленнем новага абраза святой Апякункі парафіі.  Выпрабаванне хваробай і супольная малітва Падрыхтоўка да свята сустрэлася з нечаканым выпрабаваннем: напярэдадні фэсту ...

Читать далее »

Летнік для скаўтак прайшоў у Ідолце

З 19 па 26 ліпеня ў Ідолце дзейнічаў летнік для скаўтак звязу святой Монікі з Полацка. Ён стаў кульмінацый усіх сустрэч, што адбываліся на працягу года ў скаўцкіх адзінках і быў накіраваны на замацаванне і дэманстрацыю навыкаў, якімі авалодалі дзяўчаты. У склад звязу святой Монікі ўваходзяць два кап’і дзяўчат-скаўтак ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў: «Ластаўкі» і «Куніцы». Кожнае ...

Читать далее »

Святы Крыштаф – апякун дарог: асвячэнне транспарту ў лепельскім касцёле

26 ліпеня, ва ўспамін святога Крыштафа, апекуна падарожнікаў і кіроўцаў, у касцёле Святога Казіміра ў Лепелі вернікі маліліся за бяспеку на дарогах і прасілі Божага благаслаўлення для ўсіх, хто знаходзіцца ў шляху. Падчас гаміліі ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі зачытаў Зварот арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, прысвечаны дню памяці святога Крыштафа. Пробашч нагадаў, што кожны кіроўца нясе адказнасць за сваё жыццё і жыццё бліжніх, ...

Читать далее »

У Пеліканах біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі

26 ліпеня ў парафіі святога Якуба Апостала ў Пеліканах адбылася сапраўдная святочная падзея – біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 15 мясцовым вернікам. Урачыстая Імша, прасякнутая гісторыяй і малітвай, сабрала парафіян і гасцей пад скляпеннямі нэагатычнага касцёла, які сам па сабе з’яўляецца сведкам веры і пакутніцтва. Пеліканы – гэта не проста геаграфічны пункт на мапе Браслаўскага раёна. Гэта ...

Читать далее »