26 мая ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае святыня. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, гамілію прамовіў гаспадар парафіі ксёндз канонік Аляксей Асон. На ўрачыстую святую Імшу а 15-ай гадзіне сабраліся мясцовыя вернікі і госці з суседніх парафій. Перад Эўхарыстыяй адбылося маёвае набажэнста. ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў
22 мая ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі на заканчэнне катэхетычнага году. У спатканні прынялі ўдзел святары з Віцебскіх парафій, Полацка і Мёр. Большасць удзельнікаў сустрэчы – гэта сёстры законныя і свецкія катэхеты, якія займаюцца катэхізацыяй дзяцей і моладзі. Сустрэча распачалася канфернцыяй, падчас якой кс. Антон Лагуненак, пробашч парафіі, прыблізіў тэму катэхізацыі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Першая Святая Камунія адбылася ў Браславе
У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з браслаўскай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым. Да Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з с. Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў пажадаў дзецям надоўга запомніць гэты момант, ...
Читать далее »Святары з Шуміліна адбываюць адміністрацыйны арышт
Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 08 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй – 15 сутак, айцец Павел – 10 сутак. Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух ...
Читать далее »Мёрскія парафіяне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў
11 мая вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будславе, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім. Аўтобусная пілігрымка да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у маі, калі няма ніякіх урачыстасцяў, на першы погляд падаецца нязвыклай, ...
Читать далее »«Усё рабіце з любоўю». Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Дзеркаўшчыне
9 мая біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, якая ў гэты дзень адзначала патройнае свята. Па-першае, гэта парафіяльны адпуст ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, па-другое, 9 мая адзначаецца як памяць аб перанясенні рэліквій святога арцыбіскупа Мікалая з Малой Азіі ў у італьянскі горад Бары ў 1087 годзе. Святы Мікалай лічыцца патронам Дзеркаўшчынскай парафіі, гэтага святога ўшаноўваюць ...
Читать далее »«Не баяцца і ісці наперад»: сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў прайшла ў Шуміліне
8 мая 2024 года санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне сабраў прэзбітэрый Віцебскага касцёла разам з манаскімі асобамі на чарговую сустрэчу з Пастырам дыяцэзіі. Па традыцыі, якая склалася, духавенства напачатку вырашае розныя свае справы і пытанні паміж сабой, з прадстаўнікамі дыяцэзіяльнай курыі і біскупам, каталіцкімі выдавецтвамі, а пасля ўсе збіраюцца на тэматычныя канферэнцыі і малітоўную частку. Манахіні разам з а. ...
Читать далее »Фінал VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання прайшоў у Віцебску
4 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення конкурсу ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе была абрана наступная тэма конкурсу: “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”, а старэйшая катэгорыя была пашырана да 17 год. “Неаднойчы катэхеты прасілі пашырыць узроставую катэгорыю ўдзельнікаў. Што датычыць тэмы конкурсу, цуды Езуса паказваюць дзейнасць Езуса Хрыста на ...
Читать далее »Каталіцкія скаўты зладзілі вясеннік у Дзеркаўшчыне
Незвычайных гасцей сёлета гасціла парафія Унебаўшэсця Пана ў в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат). А менавіта на працягу трох дзён адбываўся вясеннік для скаўтаў з Мінскіх і Полацкай парафій на чале з кс. Уладзімірам Марушэўскім SChr, адказным за скаўтаў у Мінску. Моладзь перажывала час з Богам і прыродай. Супольная адарацыя, св. Імша, розныя малітвы і спевы спадарожнічалі падчас вясенніка. Кожная каманда (кап’ё) ...
Читать далее »Да гісторыі будаўніцтва касцёла святога Апостала Андрэя ў Лынтупах
Налета Лынтупская парафія будзе святкаваць 125-годдзе ад пачатку будаўніцтва касцёла св. Апостала Андрэя. Як у невялікім мястэчку паўстала вялікая святыня, каторая нават сучаснікам падавалася агромністай? Паспрабуем адказаць на гэтае пытанне. У гісторыі сакральнай архітэктуры ёсць перыяд імклівага росквіту касцельнага будаўніцтва, падчас якога на тэрыторыі Беларусі за кароткі час у вялікай колькасці паўсталі святыні высокай эстэтычнай вартасці. Гэты перыяд пачынаецца напярэдадні ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!