У Дыяцэзіі

У студзені ў Мёрах пройдзе дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2024 года. Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: дзеці (да 12 гадоў); моладзь (13-17 гадоў) Па намінацыях: сола; гурт; інструментальная творчасць. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці ...

Читать далее »

У Віцебску прыняў хрост вернік ва ўзросце 84 гадоў

У Віцебску ў парафіі святога Антонія Падуанскага 9 лістапада 2023 года быў ахрышчаны спадар Леанід. Спадару Леаніду 84 гады. Падчас размовы з пробашчам парафіі кс. Антонам Лагунёнкам Леанід папрасіў, каб яго пахрысцілі. Ён сказаў, што верыць у Бога і хоча быць з Ім. Праз тры тыдні, пасля падрыхтоўкі да сакраманту хросту, яго ахрысцілі падчас св. Імшы. Хроснымі бацькамі Леаніда былі ...

Читать далее »

38-я Сусветныя дні моладзі пройдуць у Полацку

Напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, у суботу 25 лістапада Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на 38-я Сусветныя дні моладзі. Сустрэча маладых нашай дыяцэзіі адбудзецца ў касцёле св. Андрэя Баболі ў Полацку і будзе праходзіць пад дэвізам: «Цешцеся надзеяй» (пар. Рым 12, 12). У праграмме сустрэчы: — канферэнцыя — св. Імша з біскупам Алегам Буткевічам — Адарацыя з ...

Читать далее »

Святыя Місіі адбыліся ў касцёле Святога Духа ў Віцебску

З 22 па 29 кастрычніка ў касцёле Святога Духа (г. Віцебск) адбыліся першыя ў гісторыі храма Святыя Місіі. Правялі іх місіянеры-аблаты Беззаганнай Панны Марыі з Шуміліна айцец Павел Лемех OMI і айцец Анджэй Юхневіч OMI. 2023 год для касцёла Святога Духа багаты на памятныя і важныя падзеі. 28 мая адсвяткавалі 20-годдзе заснавання супольнасці парафіяльнай і 10-годдзе кансэкрацыі святыні. А праз ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым адбылося ў Браславе

28 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Госцем чарговага спаткання стаў біскуп Алег Буткевіч. Сустрэча распачалася а 10-ай гадзіне. Напачатку ксёндз Славамір Самковіч, душпастыр груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым Віцебскай дыяцэзіі, прывітаў удзельнікаў і коратка падвёў вынікі дзейнасці Апостальства за апошні год. ...

Читать далее »

Марыя зноў чакае моладзь на ўікенд у першыя выходныя лістапада

Чарговы «Weekend з Марыяй» пройдзе ў Удзеле з 3 па 5 лістапада. Тэмай сустрэчы будзе «RED FLAGS у духоўным жыцці» WM — гэта месца духоўнага ўзросту і аднаўлення, месца новых знаёмстваў і цёплых сустрэч, месца сустрэчы з Езусам і месца, дзе цябе заўсёды чакае Марыя. Запрошаныя госці: а. Лех Баханэк OFMConv, Людміла Падлепенка. З сабой мець: ружанец, блакнот, ручка, зручныя ...

Читать далее »

Першы юбілей віцебскай супольнасці «Маці ў малітве»

22 кастрычніка супольнасць «Маці ў малітве» з парафіі святога Антонія ў Віцебску адзначыла свой 5-гадовы юбілей. Назва гэтай супольнасці гаворыць сама за сябе. Мы молімся за дзяцей і ўнукаў сваіх, і не толькі за іх. Інтэнцый многа і мы ўпэўнены, што яны даходзяць да Бога. На сустрэчу прыехала куратар суполак па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч з Браслава, а таксама члены ...

Читать далее »

Мужчынскі дзень засяроджання прайшоў на будове Сялібы Беззаганнай у Удзеле

21 кастрычніка ў беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, адбылася сустрэча мужчын Глыбоцкай парафіі ў фармаце “працуем і молімся”. Удзельнікамі сталі чальцы мужчынскага ружанцовага кола святога Юзафа і святога айца Піа, і другога зусім нядаўна створанага кола з мужчын — святога Арханёла Міхала і святога Язафата Кунцэвіча, а таксама проста таты з глыбоцкіх сем’яў. Праграма першай паловы суботняга дня была вельмі ...

Читать далее »

Дзеці з Браслава разам з біскупам Алегам Буткевічам далучыліся да акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»

18 кастрычніка тэлемост злучыў арганізаваныя групы ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Магілёве, Браславе, Гомелі і Гродне. Распачалася сустрэча з прывітальнага слова сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Кшыштаф Сарокі, які ўпершыню далучыўся да акцыі і ад імя Папы Францішка перадаў ружанец, што вырушыць у малітоўную вандроўку па беларускіх парафіях. Пасля прысутныя біскупы ў розных кутках Беларусі блаславілі ружанцы і ...

Читать далее »

Пілігрымы ў доме Марыі. Фацімская ўрачыстасць у Шуміліне

13 кастрычніка 2023 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыйшлі, каб з любоўю, ушанаваць Маці Божую Фацімскую. Ужо мінула 106 год з таго моманту, калі Марыя скіравала да дзяцей у Фаціме наступныя словы: “ Я – Маці Божая Ружанцовая. Трэба працягваць штодзённа маліцца на ружанцы. Вайна скончыцца і жаўнеры хутка вернуцца да дому (…) Няхай людзі ...

Читать далее »