У Дыяцэзіі

Сустрэча ўдзельнікаў руху Маргарытка пройдзе ў Удзеле

Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на сустрэчу ўдзельнікаў руху Маргарытка, якая адбудзецца 8 верасня з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Праграма сустрэчы: 11.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва 12.00 — Святая Імша з актамі прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі сябе, сем’яў, парафіі, месца працы (фірмы, вучобы…) 13.00 — Абед 14.00 — Канферэнцыя 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці Кантактная інфармацыя: ...

Читать далее »

«Езу, у сэрцы Ты маім»: VII Парафіяда для дзяцей і моладзі прайшла ў Дзеркаўшчыне

Удзел у Парафіядзе, якая адбылася 26 жніўня, прынялі чатыры парафіі з Віцебска (св. Антонія з Падуі), Лынтуп (св. Апостала Андрэя), Дзеркаўшчыны (Унебаўшэсця Хрыста) і Канстанцінава (Святой Тройцы). Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў чакала ўрачыстае адкрыццё, якое распачалося святой Імшой. Да моладзі з канферэнцыяй звярнуўся кл. Антон Тышко, дзе паразважаў аб тым, каб кожны, маючы ў сваім сэрцы Езуса, дзяліўся Ім з іншымі. ...

Читать далее »

У Браславе прайшла летняя школа касцёльнага спеву

З 14 па 19 жніўня пры парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі праводзілася летняя школа касцёльнага спеву, паведамляе waladarka.by. У ёй прынялі ўдзел жадаючыя з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых мясцін. Ініцыятарам школы спеву з’яўляецца арганістка браслаўскай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам падчас парафіяльнай урачыстасці ў Мёрах

15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла патранальнае свята — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем адпусту стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў канцэлебраваную святую Імшу а 18-ай гадзіне і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Праз супольную ружанцовую малітву і сакрамант пакаяння вернікі рыхтаваліся да годнага перажывання Эўхарыстыі. На пачатку святой Імшы ...

Читать далее »

«Школа Марыі тут, у Браславе». Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў дыяцэзіяльным санктуарыі

Браслаўскі фэст у гэтым годзе прайшоў 18 і 19 жніўня, а тэма яга была – “Марыя — Ахоўніца згоды і супакою”. Гэтая ўрачыстасць і асабліва папярэднія тры дні былі вельмі насычанымі малітвай. Спытаеце, чаму толькі тры? Магчыма і больш, але маю на ўвазе дні шляху дзвюх груп людзей, якія пераадолелі больш 90 км пешшу пад палаючым сонцам, несучы не толькі ...

Читать далее »

«Сабраўшыся, паспяшылі ў горную краіну». Моладзь Віцебскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне

З 1 па 6 жніўня ў сталіцы Партугаліі, Лісабоне, прайшлі 37-я Сусветныя дні моладзі пад дэвізам: «Марыя ўстала і пайшла паспешна». Моладзь Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім душпастырам кс. Алегам Хмылко адправілася ў пілігрымку, якая доўжылася больш за 14 дзён. Праехаўшы Польшчу і Германію, моладзь наведала санктуарый у французскай вёсцы Лурд, дзе ў 1858 годзе мясцовай дзяўчынцы Бернадэце некалькі разоў ...

Читать далее »

Адпуст у гонар святога Лаўрэнція адбыўся ва Ушачах

10 жніўня Касцёл успамінае святога Лаўрэнція, дыякана і мучаніка. «Святы Лаўрэне, апякуне наш, Будзь з намі ў добры і нялёгкі час. Не пакідай Вушацкае зямлі, Заступнікам будзь нам, благаславі!» Гэтым спевам пачалася ўрачыстая святая Імша ў касцёле Святога Лаўрэна ва Ушачах. Святую Імшу ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч. Казанне прамовіў кс. Дзмітрый Рацько. Святар распавёў пра жыццёвы шлях і мучаніцтва св. ...

Читать далее »

У Глыбокім знайшлі абразок Маці Божай з вершам Казіміра Сваяка

У людзей у старых шафах і на гарышчах можна знайсці шмат цікавых рэчаў, каштоўных як для малой радзімы, так і агулам для гісторыі Беларусі. Нядаўна адзін чалавек набыў дом у Глыбокім на вуліцы, каторая мае гістарычную назву Копцеўская, а цяпер называецца Максіма Горкага. Сярод папер, якія засталіся ад былых гаспадароў, новы ўладальнік знайшоў некалькі ўнікальных старых абразкоў. Асабліва цікавы для ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у Германавічах

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст. На фэст сабраліся вернікі з усяго наваколля. Акрамя парафіянаў на свята завіталі госці з Лужкоў, Шаркаўшчыны, Наваполацка, Мёраў і іншых парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Лужках ксёндз Іван Кароткін. Адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная падрыхтоўка. Святыня ўся патанала ў кветках, а прыкасцельная тэрыторыя была ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у Чашніках

6 жніўня ў свята Перамянення Пана парафію пад аднайменным тытулам у Чашніках наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх узначаліў урачыстую святую Імшу, якую ахвяраваў за ўсю парафію, за завяршэнне будоўлі касцёла, за ахвярадаўцаў. У час казання біскуп Алег падкрэсліў, што Перамяненне Пана адбылося дзеля таго, каб умацаваць вучняў перад укрыжаваннем Езуса. Тром апосталам адкрылася праўда, што Езус – сапраўдны Сын ...

Читать далее »