Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

28 студзеня ў санктуарыі Маці Божай Браслаўскай сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні.

Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнукаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці.

Сустрэча стала добрай нагодай для ўдзельніц лепш пазнаёміцца, паразважаць над уласным жыццём, падзяліцца вопытам малітвы і падтрымаць адна адну.

для друку для друку