Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!
Сёння асаблівым чынам молімся і дзякуем Госпаду за дар Вашага паклікання, за Вашую ахвярную і праведную працу ў нашай дыяцэзіі.
Віншуем Вас і жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў паслузе на карысць Госпаду і людзям, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Добры Гасподзь вядзе праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі. Жадаем Вам заўсёды адчуваць блізкасць і моцную сувязь з Тым, Хто паклікаў і паставіў Вас на гэтае служэнне. Няхай шлях гэтага служэння будзе плённы і шчаслівы!
З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
і наведвальнікі catholicnews.by