З 19 па 21 студзеня ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова, інфармуе catholic.by.
Гэты курс — не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі.
Акрамя лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць навучэнцы на заняткі (Біблію, сшытак).
Інфармацыя для ўдзелу
- Пажадана, каб удзельнікі перад пачаткам курсу прачыталі ў Старым Запавеце Кнігі Валaдарстваў.
- Пачатак у пятніцу ў 18.00, заканчэнне ў нядзелю ў 17.30.
- Запіс абавязковы і працягваецца да 17 студзеня, тэлефон: +375 (29) 713-02-33.
- Адказныя за курс: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і айцец Аляксандр Жарнасек МІС.