12 кастрычніка ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый. Доктар тэалогіі, пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску кс. Валерый Марціноўскі закрануў са святарамі тэму “Духоўнае айцоўства ў святарстве” і прапанаваў прысутным паразважаць над пытаннем “што значыць нараджаць дзяцей для Хрыста?”. Кіруючыся рознымі адказамі і ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з Днём нараджэння!
Паважаны ксёндз Віктар! З нагоды Дня нараджэння прыміце найлепшыя пажаданні: няхай у святарскім служэнні суправаджае святасць, стараннасць і самаадданасць, заўсёды адчувайце моц Духа Святога, будзьце моцнымі ў любові і веры, той веры, якую Хрыстус нам даў. Жадаем Вам шмат дабра і радасці, а перадусім неабсяжнай Божай Любові, якая пераадольвае ўсе цяжкасці, цярпенні, самотнасць і звычайную чалавечую стомленасць. Няхай Марыя, Маці ...
Читать далее »Рэліквіі святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага прыбылі ў Глыбоцкую парафію
У нядзелю першага кастрычніка вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім перажывалі важную і радасную падзею. Падчас Імшы а 13 гадзіне адбылося ўрачыстае ўнясенне ў святыню і ўшанаванне рэліквій святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага. Зыгмунт Шчэнсны нарадзіўся ў 1822 годзе ў Ваюціне на Валыні. Выхоўваўся ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, з маленства ўшаноўваў і любіў Маці Божую. Паступіў у духоўную семінарыю і ў 1855 ...
Читать далее »З памежнікаў – у манахі. Шчырая размова з айцом-марыянінам Іллёй Саўчанкам
Маладога ды вясёлага святара айца Іллю ведаюць многія вернікі. Гэта і парафіяне касцёла Святога Юзафа ў Оршы, і шматлікія ўдзельнікі “Вінаградніка”, курса “Закхей” ды іншых спатканняў, якія праходзяць у мясцовым рэкалекцыйным доме. Таксама айцец Ілля Саўчанка з’яўляецца кіраўніком пілігрымкі Друя – Росіца. Сёння мы паразмаўляем з ім пра жыццёвы шлях, пакліканне да службы на ніве Пана, а таксама пра цяжкасці ...
Читать далее »Парафіяльная ўрачыстасць адбылася ў Лужках
29 верасня ў свята Святых Арханёлаў у парафіі Святога Арханёла Міхала ў Лужках адбылася адпустовая ўрачыстасць. На свята завіталі госці з Глыбокага, Наваполацка, Дзісны, Германавіч. Прыехалі святары з Мёраў, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Ушачаў, Германавіч і сёстры законныя з Наваполацка. Усіх прысутных шчыра прывітаў пробашч парафіі кс. Іван Кароткін. Урачыстую святую Імшу ў інтэнцыі ўсёй парафіі цэлебраваў кс. Андрэй Кулік – дэкан ...
Читать далее »Дзень засяроджання для дзяўчат адбудзецца ў Наваполацку
Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку, запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання. Сустрэча пройдзе 20–21 кастрычніка пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме Божай любові ў адной з найпрыгажэйшых біблейскіх кніг — Песні песняў. Пачатак — 20 кастрычніка (пятніца), 20.00. Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 812 26 24 — сястра Магдалена. Адрас: г. ...
Читать далее »Выпускнікі гродзенскай семінарыі 2005 года сустрэліся ў Пагошчы
21 верасня прайшла сустрэча выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 2005 года. Такія сустрэчы яны праводзяць штогод. Сёлета сустрэчу арганізаваў кс. Славамір Самковіч, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы на Браслаўшчыне. Галоўным цэлебрантам святой Імшы, якая адбылася ў межах сустрэчы, быў кс. Вінцэнт Сяўрук, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі (Пінская дыяцэзія). Гамілію прамовіў кс. Павел Гардзейчык, пробашч парафіі Найсвяцейшай ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць у Шаркаўшчыне
16 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла адпустовая ўрачыстасць. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Cвятую Імшу а 12-ай гадзіне ўзначаліў дэкан Пастаўскага дэканату ксёндз Павел Самсонаў. Парафія ў Шаркаўшчыне мае багатую гісторыю. У 1906 г. мястэчка мела межы пяці суседніх парафій. Паколькі мясцовыя католікі жадалі мець свой касцёл, дазвол на гэта быў атрыманы пры ўмове, ...
Читать далее »У Дзісне з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі юбілей святыні
17 верасня ў Дзісне прайшлі ўрачыстасці з нагоды 250-годдзя будаўніцтва святыні. Ганаровым госцем свята стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў святую Імшу. Святкаванне юбілею распачалося з гістарычнага экскурсу, які ажыццявіла старшыня парафіяльнай рады Ірына Маслёнак. Парафія ў Дзісне ўзнікла ў 1583 годзе, калі польскі кароль Стэфан Баторый, пасля паспяховага ваеннага паходу на Полацк, аддаў гэтую тэрыторыю езуітам. У 1630г. ...
Читать далее »Катэхеты Віцебскай дыяцэзіі распачалі разам новы катэхетычны год
9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!