Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2024 года.
Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях:
- дзеці (да 12 гадоў);
- моладзь (13-17 гадоў)
Па намінацыях:
- сола;
- гурт;
- інструментальная творчасць.
Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.
Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю ТУТ>> і даслаць заяўку па форме ТУТ>> на электронны адрас kascelmery@gmail.com да 15 снежня 2023 года.
Фестываль пройдзе 4 студзеня 2024 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (г. Мёры, пл. Леніна, 14). Пачатак а 10-ай гадзіне.
Удзельнікі конкурсу павінны прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (29) 216-02-86 — кс. Андрэй Кулік.
