Сустрэча моладзі з нагоды XXXVIII Сусветнага дня моладзі адбылася ў Полацку

25 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара сусвету, у Полацку, у парафіі св. Андрэя Баболі адбылася сустрэча моладзі, з аказіі XXXVIII Сусветнага дня моладзі ў дыяцэзіях.

На сустрэчу ў Полацк прыбылі моладзь з душпастырамі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Агульная лічба ўдзельнікаў — каля 160 чалавек.

Сустрэча распачалася з канферэнцыі, якую да моладзі прамовіў а. Павел Лелемех OMI, які служыць у Шуміліна. Тэма канферэнцыі: «цешцеся надзеяй», якую прапанаваў на XXXVIII Сусветны дзень моладзі Папа Францішак і скіраваў да моладзі ўсяго свету ліст. Айцец Павел, абапіраючыся на ліст да моладзі падчас канферэнцыі, звярнуў асаблівую ўвагу на надзею. «З надзеі, якая абапіраецца на змёртвыхпаўсталага Хрыста, мы павінны чэрпаць усе свае памкненні, абапіраць ўсе свае прагненні на надзею наследвання Валадарсва Божага» — сказаў святар.

Пасля канферэнцыі прайшла праца ў групах, якую праводзілі аніматары душпастырства моладзі. Падчас працы ў групах моладзь паразважала над надзеяй. «Што дапамагае у штодзённым жыцці? На чым будуем сваю надзею? Што перашкаджае, забірае надзею?» — праз гэтыя і іншыя пытанні моладзь дзялілася ў групах.

Кульмінацыяй дня моладзі была св. Імша, якую цэлебраваў біскуп віцебскі Алег Буткевіч. Пасля св. Імшы адбылася вячэра, а пазней — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі праслаўлялі Бога і прасілі Яго заступніцтва. Была магчымасць папрасіць аб індывідуальнай малітве заступніцтва, падчас якой святары маліліся над моладзю індывідуальна, ускладаючы рукі.

На канец сустрэчы адбылася дыскатэка. На ёй моладзь бавіла час у супольнасці і праслаўляла Бога танцамі.

Кс. Алег Хмылко

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі