У суботу, 23 лістапада, у парафіі святога Андрэя Баболі адбыўся XXXIX Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі пад назвай «Тыя, хто спадзяецца на Пана ідуць нястомна». На Сусветны дзень моладзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся каля 120 маладых людей з Полацку, Наваполацку, Віцебска, Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Браслава, Варапаева і іншых гарадоў. Сустрэча распачалася з прывітання і ўступнага слова душпастыра ...
Читать далее »Архив меток: Полацк
Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Полацку напярэдадні Пальмовай нядзелі
23 сакавіка 2024 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі 14+. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы. У праграме: канферэнцыя, св. Імша, абед, адарацыя, Крыжовы шлях. Пачатак у 11.00, заканчэнне а 16-й гадзіне. Аб прысутнасці просім паведаміць да 20 сакавіка па тэл. +375 29 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег. Ахвяра за ...
Читать далее »Сустрэча моладзі з нагоды XXXVIII Сусветнага дня моладзі адбылася ў Полацку
25 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара сусвету, у Полацку, у парафіі св. Андрэя Баболі адбылася сустрэча моладзі, з аказіі XXXVIII Сусветнага дня моладзі ў дыяцэзіях. На сустрэчу ў Полацк прыбылі моладзь з душпастырамі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Агульная лічба ўдзельнікаў — каля 160 чалавек. Сустрэча распачалася з канферэнцыі, якую да моладзі прамовіў а. Павел Лелемех OMI, які служыць у ...
Читать далее »38-я Сусветныя дні моладзі пройдуць у Полацку
Напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, у суботу 25 лістапада Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на 38-я Сусветныя дні моладзі. Сустрэча маладых нашай дыяцэзіі адбудзецца ў касцёле св. Андрэя Баболі ў Полацку і будзе праходзіць пад дэвізам: «Цешцеся надзеяй» (пар. Рым 12, 12). У праграмме сустрэчы: — канферэнцыя — св. Імша з біскупам Алегам Буткевічам — Адарацыя з ...
Читать далее »У Полацку адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі
17 мая ў Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча адбылася сустрэча выкладчыкаў катэхезы Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча мела характар малітоўна-фармацыйны, у ёй прынялі ўдзел святары, сёстры і свецкія асобы, якія ў парафіях вучаць рэлігіі дзяцей і моладзь. Напачатку адбылася Эўхарыстычная адарацыя з Маёвым набажэнствам да Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фармацыйная частка ...
Читать далее »Святога Андрэя Баболю ўшанавалі ў Полацку
16 мая ў полацкай парафіі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі. Святкаванне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой усе сабраныя ўзнеслі свае малітвы да Бога праз заступніцтва святога Андрэя і ўшанавалі спевам Літаніі Найсвяцейшую Панну Марыю. Святую Імшу з нагоды ўрачыстасці ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з ім літургію цэлебравалі святары Полацкага дэканату, а таксама Апостальскі адміністратар ...
Читать далее »Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае на дзень засяроджанасці ў Полацк
25 сакавіка пры парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адбудзецца дзень засяроджанасці для моладзі. Пачатак — 10.30 Заканчэнне — 16.00 Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50. У праграме: канферэнцыя; св. Імша; Адарацыя; Крыжовы шлях Узрост удзельнікаў: ад 14 гадоў Ахвяра за ўдзел — 10 руб. Запісацца можна да 22 сакавіка: +37529 566-48-33 (Viber; WhatsApp) — кс. ...
Читать далее »Святочная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Полацку
21 снежня ў полацкі касцёл Святога Андрэя Баболі з’ехаліся святары і манахіні з Віцебскай дыяцэзіі на святочную сустрэчу разам з пастырам дыяцэзіі. Спатканне распачалося з малітвы ў цішыні перад Езусам Эўхарыстычным, падчас якога многія скарысталі з магчымасці споведзі. Прамаўляючы Божае слова, біскуп Алег Буткевіч паразважаў над асобай святога Юзафа і яго роляй у жыцці сучаснага святара. “Святы Юзаф служыць прыкладам ...
Читать далее »У Полацку адзначылі Сусветны дзень моладзі
У межах 37-га Сусветнага дня моладзі пры парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку, 19 лістапада, адбыўся Дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні, які па волі Папы Францішка з мінулага года адбываецца ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. У сустрэчы ўдзельнічала моладзь з розных мясцін Віцебскай дыяцэзіі, а менавіта, з Віцебска, Глыбокага, Дзеркаўшчыны, Паставаў, Варапаева, Лучая, Дунілавіч, Докшыц, Лынтупаў, Оршы. Сустрэча распачалася Вяночкам ...
Читать далее »25 год таму ў Полацку быў асвечаны касцёл
18 верасня 2022 года з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў Полацку адзначылі 25-ую гадавіну пасвячэння касцёла. Падчас святой Імшы вернікі дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ў сценах роднай святыні, у Доме, у якім для Божых дзяцей ніколі не зачыняюцца дзверы. Юбілей – гэта асаблівы дзень падзякі ўсім тым, хто прычыніўся да будаўніцтва Касцёла. Парафіяне памяталі ў сваіх ...
Читать далее »