Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі прайшоў у Полацку

У суботу, 23 лістапада, у парафіі святога Андрэя Баболі адбыўся XXXIX Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі пад назвай «Тыя, хто спадзяецца на Пана ідуць нястомна».

На Сусветны дзень моладзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся каля 120 маладых людей з Полацку, Наваполацку, Віцебска, Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Браслава, Варапаева і іншых гарадоў.

Сустрэча распачалася з прывітання і ўступнага слова душпастыра моладзі Віцебскай дыяцэзіі кс. Алега Хмылко, пасля чаго да моладзі прамовіў канферэнцыю кс. Віталій Венцкевіч, вікарый парафіі св. Антонія Падуанскага і Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах. У сваёй канферэнцыі кс. Віталій запрасіў удзельнікаў сутрэчы паразважаць над надзеяй жыццёвага пілігрымавання сучаснага маладога чалавека. Канферэнцыя скончылася вяночкам да Божай міласэрнасці.

Пасля кароткага перапынку моладзь мела магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння. Вечарам адбылася св. Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.

Пасля вячэры моладзь чакала адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта з малітвай праслаўлення, якую правялі моладзь з парафіі св. Барбары з Віцебска. Сустрэча скончылася дыскатэкай.

Кс. Алег Хмылко

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі