Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Полацку напярэдадні Пальмовай нядзелі

23 сакавіка 2024 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі 14+. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы.

У праграме: канферэнцыя, св. Імша, абед, адарацыя, Крыжовы шлях.

Пачатак у 11.00, заканчэнне а 16-й гадзіне.

Аб прысутнасці просім паведаміць да 20 сакавіка па тэл. +375 29 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег.

Ахвяра за ўдзел — 5 руб.

кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі