Архив меток: Полацк

У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...

Читать далее »

Як выглядаў бы касцёл св. Стэфана ў сучасным Полацку?

Беларускі архітэктар Аляксандр Невар зрабіў чарговую рэканструкцыю з дапамогай камп’ютара і ўзнавіў касцёл Святога Стэфана на фота сучаснага Полацка. На фота можна ўбачыць як цяпер выглядаў бы касцёл св. Стэфана (пазней праваслаўны сабор), які быў знішчаны савецкімі ўладамі ў 1964 годзе.  

Читать далее »

Чуванне для моладзі адбудзецца ў Полацку

Арганізатары чування для моладзі, якое адбудзецца 12-13 сакавіка ў Полацку, сардэчна запрашаюць усіх жадаючых.  Тэма чування: «З глыбіні я клічу Цябе, о Пане!» (Пс. 130, 1). Псальмы, як песня — малітва чалавечай душы да Бога. Праграма: 19.00 – Прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў; 19.30 – Вячэра; 20.15 – Пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування; 21.00 – Канферэнцыя, перапынак; 22.30 – Канферэнцыя, ...

Читать далее »

У Полацку біскуп Алег Буткевіч падзяліўся аплаткам са святарамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі

15 снежня, у такі прыгожы і сонечны, але марозны дзень, у полацкую святыню прыбылі духавенства і законныя асобы, каб спаткацца са сваім біскупам Алегам Буткевічам, і павіншаваць з надыходзячымі Калядамі. Пастырскае спатканне распачалося малітвай перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. У гэты час кожны мог скарыстаць з магчымасці сакраманту споведзі і пакаяння. Урачыстую Эўхарыстыю ў інтэнцыі духавенства і вернікаў дыяцэзіі ўзначаліў Віцебскі ...

Читать далее »

Свята святамучаніка Язафата адбылося ў Полацку

Дзень мучаніцтва св. Язафата, Архібіскупа Полацкага – 12 лістапада з’яўляецца парафіяльным святам для Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. У гэтым годзе святкаванні прайшлі ў нядзелю — 8 лістапада. У гэты дзень адзначаліся 392-я ўгодкі мучаніцкай смерці святамучаніка Язафата. Такім чынам Полацкая парафія распачала тыдзень малітвы, які мае чарговыя “станцыі” ў Рыме і ў Віцебску — 12 лістапада, у Вільні – 14 лістапада ...

Читать далее »

Моладзь Віцебскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у ружанцовай малітве праз Skype

31 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім пастырам біскупам Алегам Буткевічам сабраліся а 20 гадзіне ў Полацкай святыні, каб аб’яднацца з моладдзю Беларусі ў ружанцовай малітве з дапамогай Skype. Прадставілі наш край моладзь з Браслава, Мёраў, Наваполацка, Полацка. Падчас малітоўнай сустрэчы ядналіся з моладдзю з Гродна, дзе прысутнічаў біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз Антоній Грэмза, з моладдзю ў Чырвоным касцеле разам з ...

Читать далее »

Моладзь у Полацку разважала над Божай Міласэрнасцю

17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў Полацку. Прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і з іншых месцаў нашай Бацькаўшчыны. Сабраў іх перад усім Бог і жаданне разам маліцца, чуваць, разважаць над рознымі жыццёвымі пытаннямі. Якія разнастайныя сабраліся людзі можна было заўважыць ужо спачатку на прадстаўленні парафій. Хтосьці спевам, хтосьці аповедам, ...

Читать далее »

Гарады-пабрацімы Полацк і Фрыдрыхсхафен адзначылі юбілей сяброўства

Полацкія вернікі адзначылі юбілей сяброўства паміж партнёрскімі гарадамі: беларускім Полацкам і нямецкім Фрыдрыхсхафенам. Прысутныя маліліся ў полацкай святыні за гарады, якія супрацоўнічаюць на працягу 25-ці год. Людзі прасілі ў Госпада патрэбных ласк для ўладаў, а таксама для тых, хто знаходзіцца на грамадскім служэнні, каб з Божай дапамогай яны клапаціліся пра мір і справядлівасць. Пасля Імшы адбыўся святочны канцэрт і пачастунак, ...

Читать далее »

Грэка-католікі ўшанавалі памяць полацкіх пакутнікаў

З гэтай нагоды адбылася пешая пілігрымка з Віцебску ў Полацк. Яна пачалася ад месца, дзе загінуў святы Язафат Кунцэвіч, і закончылася каля сцен Сафійскага сабора, дзе за веру світа рускага цара Пятра І забіла пяць манахаў. Як распавёў нам удзельнік пілігрымкі Арцём Калугін з Віцебску: Гэта ўжо 21-ая пілігрымка, мы ідзём тут з Віцебску да полацкай Сафіі, узгадваючы і мучаніцкую ...

Читать далее »

Пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк

У аўторак, 7 ліпеня 2015 г. раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі