У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк

piligrymka_polack02XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г.

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016

Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А (скрыжаванне з вул. Лявонава).

І этап, аўторак 12 ліпеня: Віцебск — Заронава
“Веру ў адзіную Царкву”

ІІ этап, серада 13 ліпеня: Заронава — Шуміліна
“Веру ў святую Царкву”

ІІІ этап, чацвер 14 ліпеня: Шуміліна — Обаль
“Веру ў паўсюдную Царкву”

IV этап, пятніца 15 ліпеня: Обаль — Гараны
“Веру ў апостальскую Царкву”

V этап, субота 16 ліпеня: Гараны — Струнне – Полацк
“Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля”

17 ліпеня, нядзеля

У Полацку каля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) будзе адслужана святочная Боская Літургія, якая пачнецца а 10:30

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС

svjazep.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі