На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХVIII ст. уніяты складалі 80 % насельніцтва. Да Грэка-каталіцкай Царквы нашых часоў належыў цэлы шэраг выбітных беларускіх дзеячаў: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Янка Брыль. Быў перыяд, калі ўніяты амаль цалкам зніклі з нашай зямлі, а сёлета для грэка-католікаў Беларусі стварылі Апостальскую Адміністратуру – першасную форму арганізацыі Царквы. Пра тое, хто такія католікі візантыйскага абраду, чым ...
Читать далее »Архив меток: грэка-католікі
Беларускія грэка-католікі займелі сваю Апостальскую Адміністратуру. Што гэта значыць?
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква цяпер афіцыйна з’яўляецца Апостальскай Адміністратурай. Яе статус быў павышаны напрыканцы сакавіка 2023 года. Разбіраемся, што гэта значыць для беларускіх грэка-католікаў і агулам для Каталіцкага Касцёла. 30 сакавіка Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Апостальскім Адміністратарам структуры архімандрыта Яна Сяргея Гаека МІС, які з 1993 года быў Апостальскім візітатарам для гэтых ...
Читать далее »Папа Францішак беларускім грэка-католікам: працягвайце малітву
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Папе Францішку тэкст Акафіста да Маці Божай Жыровіцкай. 15 лютага 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане паміж імі адбылася кароткая размова. “Я перш за ўсё падзякаваў Папу за яго малітву перад іконай Маці Божай Жыровіцкай, якая адбылася 11 студзеня 2023 года. Гэта быў знак для пачатку эстафеты малітвы за Папу ...
Читать далее »Чым грэка-каталіцкая абраднасць адрозніваецца ад рыма-каталіцкай?
Словамі цяжка патлумачыць, чым візантыйскі абрад, якога трымаецца Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква, адрозніваецца ад лацінскага, абраду Рыма-Каталіцкага Касцёла. Абрад – гэта знешняе выражэнне нашай веры, усё тое, што можна пабачыць, пачуць альбо нават адчуць на смак ці пах. Таму, каб поўнасцю ўбачыць адрозненні, варта проста наведаць набажэнства ў бліжэйшай грэка-каталіцкай парафіі. Абрад Грэка-Каталіцкай Царквы бярэ свой пачатак у Візантыі – дзяржаве, ...
Читать далее »Беларускія грэка-католікі моляцца за Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і аб яго вяртанні ў Беларусь
1 верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Беларусі гэта час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях. Такой найбольш актуальнай, хаця нечаканай, інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г. З ...
Читать далее »У Рыме беларускія грэка-католікі маліліся за Беларусь разам з кардыналам Конрадам Краеўскім
30 ліпеня асаблівай малітвай за Беларусь у Рыме завяршылася духоўная праграма «Святло Усходу», якая была для грэка-католікаў пэўнай нагодай ушанаваць 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Духоўная праграма вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы распачалася з 26-й пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, якая праходзіла з 8 па 12 ліпеня пад дэвізам «Святло Усходу» на ўшанаванне 100-гадовага юбілею св. Яна Паўла ...
Читать далее »Эстафету малітвы за медыкаў распачалі ў горадзе доктара Скарыны
У нядзелю Пяцідзясятніцы, 7 чэрвеня, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку пачалася эстафета малітвы за медыкаў, паведамляе svjazep.org. Урачыстую Літургію свята Зыходу Святога Духа (паводле юліянскага календара) у парафіяльным храме св. Параскевы Полацкай адслужылі апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і настаяцель парафіі а. Аляксандр Шаўцоў. “У свята Пяцідзясятніцы ўзгадваем дар моваў, які ад Духа Святога атрымалі Апосталы Хрыста, ...
Читать далее »Зала Друку: сустрэча Папы з іерархамі з Украіны – знак блізкасці
Па выніках двухдзённага візіту ў Ватыкан кіраўніцтва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала адмысловае паведамленне. У дакуменце прыгадваецца, што 5-6 ліпеня Святы Айцец Францішак узначаліў сустрэчу з Вярхоўным Архіепіскапам, Мітрапалітамі, членамі Пастаяннага Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і кіраўнікамі кампетэнтных Дыкастэрый Рымскай курыі. Дзякуючы ініцыятыве “Святы Айцец прагнуў выразіць сваю блізкасць да гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы sui iuris”. Разам ...
Читать далее »Запрашаем на XXV грэка-каталіцкую пілігрымку Віцебск – Полацк – 2019
Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXV Юбілейнай Пілігрымкі. Дэвіз пілігрымкі “Хрыстос жыве” – гэта тытул ліста Папы Францішка да моладзі свету. Традыцыйны шлях з Віцебска ў Полацк пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 9 ліпеня да суботы 13 ліпеня. Расклад руху пілігрымкі 9 ліпеня, аўторак: Віцебск – Заронава (26 км) 07:00 – Боская Літургія ў грэка-каталіцкай царкве ...
Читать далее »Грэка-католікі сталіцы запрашаюць на парафіяльнае свята ў гэтым годзе
Грэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на штогадовае парафіяльнае свята. Усе службы будуць адбывацца ў Ніжнім храме касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). 8.06.2019 – Субота: Чаканне свята Святога Духа Узначальвае Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек) 18:00 Вячэрня з ліццёй, міраванне 19:00 Праслаўленне Святога Духа 9.06.2019 – Нядзеля Зыходу Святога Духа – Тройца 11:00 Боская Літургія, Казанне ...
Читать далее »