Архив меток: грэка-католікі

Новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі

1 чэрвеня Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе сядзіба будзе знаходзіцца ў Карагандзе. Апостальскім адміністратарам новастворанай касцёльнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васыля Харэву, дагэтуль Дэлегата Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для ўзгаданых вернікаў. Айцец Васыль Харэва нарадзіўся ў 1971 годзе ў Івана-Франкоўску ва Украіне. Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай ...

Читать далее »

Жанчыны Падляшша ўшанавалі блаславёную Мар’яну Бярнацкую

Грэка-каталіцкую мучаніцу блаславёную Мар’яну Бярнацкую, якая прыняла мучаніцкую смерць ад рук нацыстаў на фартах у Навумавічах пад Горадняй у 1943 годзе,  узгадалі ў малітве ў Санктуарыі  Блаславёных Падляскіх Мучанікаў у Пратуліне. На працягу чатырох гадоў у траўні ў Пратуліне, недалёка ад неа-унійнай парафіі ў Кастамлотах над Бугам, адбываецца пілігрымка жанчын, якую арганізуе душпастырства жанчын Сядлецкай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Штогод яна збірае ...

Читать далее »

У Мінску адбылося прыміцыйнае служэнне новасвятара айца Сяргея Ганчарова

У нядзелю, 3 сакавіка, новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Сяргей Ганчароў CSsR, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) – гэта першыя Боскія Літургіі, якія адпраўляе новасвятар. Часта гэта адбываецца ў яго роднай парафіі. Напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асаблівае блаславенне. Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар CSsR адслужыў Боскую Літургію ...

Читать далее »

Грэка-католікі запрашаюць на прыміцыйную Боскую Літургію новасвятара ў Мінску

Беларускі грэка-каталіцкі новасвятар – а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст, адслужыць прыміцыйную Боскую Літургію ў роднай парафіі Святога Духа ў Мінску – у ніжнім храме Чырвонага касцёла – у нядзелю, 3 сакавіка, у 11:00 гадзін. Айцец Сяргей Ганчароў, пасля духовай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) і пасля замежных душпастырскіх стажыровак у Італіі і Бельгіі, быў рукапакладзены на прэзбітара ...

Читать далее »

Грэка-католікі адкрылі ў Наваполацку выставу жывапісу

Полацкая грэка-каталіцкая парафія святога Язафата Кунцэвіча арганізавала выставу твораў мастакоў, якія ў мінулыя гады прымалі ўдзел у пленэрах на базе парафіі. Пляцоўкай стаў Музей гісторыі і культуры Наваполацка. Выстава “Полацк сакральны” сабрала працы трох пленэраў. 17 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё, у якім прыняў удзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На выставе прадстаўлены творы 11 мастакоў, сярод якіх ...

Читать далее »

Пантыфік да грэка-католікаў: ганарыцеся сваёй ідэнтычнасцю

Папа заклікаў вернікаў Грэка-Каталіцкай Царквы Славакіі ганарыцца сваёй ідэнтычнасцю. 6 кастрычніка ён прыняў у Ватыкане 1300 удзельнікаў пілігрымкі, з нагоды 200-годдзя Прэшаўскай епархіі. Папа Францішак падкрэсліў місію каталіцкай супольнасці ўсходняга абраду, якая на працягу многіх стагоддзяў жыве ў рэгіёне разам лацінскімі католікамі: гэта яскравае сведчанне еднасці Касцёла. Ён заклікаў епіскапаў быць лідарамі і айцамі для народа, беручы прыклад са славацкіх ...

Читать далее »

Пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2018

У аўторак, 10 ліпеня 2018 года раніцай пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Пасля Боскай Літургіі — у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску — на шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Сёлета пілігрымка праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Папы Францішка “gaudete et exsultate – ...

Читать далее »

Беларускія грэка-католікі далучаюцца да міжканфесійнай малітвы за Блізкі Усход

На міжканфесійную малітву за Блізкі Усход і братэрскі дыялог аб вырашэнні сітуацыі ў рэгіёне Папа Францішак запрасіў у г. Бары (Італія) патрыярхаў усходніх Цэркваў Блізкага Усходу: Каталіцкіх, Праваслаўных, Дахалкідонскіх, а тасама Халэйскай і Асірыйскай Цэркваў і Апостальскага адміністратара Лацінскага Патрыярхата Ерузалема. У суботу — 7 ліпеня 2018 г., пасля малітвы каля рэліквій св. Мікалая Мірлікійскага ў базыліцы першаіерархі працягнуць малітву ...

Читать далее »

Папа Францішак да іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы: “Адважны штуршок да новай евангелізацыі еўрапейскага кантынента”

На адкрыцці ХХІ Сустрэчы іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы (CHOCE), што праходзіла ў візантыйскай Італо-албанскай Епархіі Лунгра (Калабрыя) у днях 14-17 чэрвеня 2018 года, Апостальскі нунцый у Італіі Архібіскуп Эміль Паўл Чэрыг зачытаў прывітальнае Слова Яго Святасці Папы Францішка. У Лісце падпісаным кардыналам П’етрам Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці, знаходзяцца прывітальныя словы Папы: “Святы Айцец Францыск горача вітае прадбачлівую ініцыятыву, накіраваную ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з украінскімі грэка-католікамі Рыма

Францішак падзякаваў украінскім грэка-католікам, якія жывуць у Рыме, за вернасць Наступніку св. Пятра. 28 студзеня ён наведаў базыліку св. Сафіі – цэнтр духоўнага жыцця ўкраінскай супольнасці ў Вечным горадзе. Прывітаць Папу сабралася вялікая колькасць епіскапаў, святароў, семінарыстаў і свецкіх вернікаў з Украіны, якія жывуць, вучацца і працуюць у Рыме. Звяртаючыся да сабраных, Святы Айцец узгадаў пра тры выбітныя постаці Украінскай ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі