Роўна 20 гадоў таму ў Івацэвічах адбылося першае богаслужэнне грэка-каталіцкага святара. Сёння ж грэка-каталікі з гэтай нагоды адслужылі святочную Боскую літургію, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек. Падчас казання перад вернікамі выступіў святар, які адслужыў першую службу ў Івацэвічах. Айцец Ігар, які цяпер ўзначальвае парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, нагадаў, што 20 гадоў таму было спадзяванне на рост колькасьці вернікаў ...
Читать далее »Архив меток: грэка-католікі
Выйшаў «Псалтыр» па-беларуску — справа апошніх год жыцця айца Аляксандра Надсана
8 жніўня ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася прэзентацыя богаслужбовага выдання «Псалтыра» ў перакладзе на беларускую мову айца Аляксандра Надсана. Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцця для беларускага святара, які жыў у Лондане. Прэзентацыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня ягонага нараджэння. На пачатку адбылася Боская Літургія і Паніхіда. Пасля малітвы прайшла прэзентацыя юбілейнага ...
Читать далее »У Полацку адбылася прэзентацыя “Псалтыра” у перакладзе а. Аляксандра Надсана
У Полацку ў грэка-каталіцкай парафіі святой Параскевы Полацкай 6 жніўня, у свята Перамянення Госпада, адбылася прэзентацыя новага грунтоўнага выдання з галіны айчыннай біблійнай спадчыны, – “Псалтыра” (кнігі Псальмаў Давіда) у перакладзе а. Аляксандра Надсана. Прэзентацыі кнігі была прымеркаваная адразу да двух датаў – 8 ліпеня нядаўна памерламу а. Надсану споўнілася б 90 гадоў. Другая дата амаль круглая – 499 гадоў ...
Читать далее »У Брэсце асвяцілі новы фасад грэка-каталіцкай царквы
У Брэсце 25 чэрвеня Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек асвяціў новы фасад царквы і душпастырскага цэнтра парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Павіншаваць грэка-католікоў прыйшлі рыма-католікі, пратэстанты, а таксама прадстаўнікі габрэйскай і мусульманскай супольнасьцяў Брэста. З віншаваннямі выступіў прадстаўнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў аблвыканкама. Святочнай літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек, паведамляе Радыё Свабода. Асвячэнне новага фасаду грэка-каталіцкай царквы ...
Читать далее »У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк
XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...
Читать далее »Грэка-каталіцкі святар: Я буду злачынцам, калі паб’ю гея, але калі ён будзе прапаведаваць у Царкве, я выкіну яго
Напрацягу апошняга тыдня беларуская медыйная прастора выбухнула з тэмай стаўлення да гомасексуалістаў у краіне. Ускалыхнуў беларусаў і выпадак з забойствам пяцідзесяці геяў у Фларыдзе. Як на гэта варта рэагаваць беларускім хрысціянам? Дзе мяжа паміж “лібераламі” і “гамафобамі”? Грэка-каталіцкі святар айцец Зміцер Грышан пракаментаваў сітуацыю спецыяльна для Krynica.info. — Той выпадак, які стаўся ў Амерыцы, — гэта паталогія. Кожны чалавек адказвае на ...
Читать далее »Папа Францішак атрымаў у дар дыск, які запісала беларуская грэка-каталіцкая моладзь
18 мая 2016 года напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове. “Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царкву ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” ...
Читать далее »Асаблівае жыццё асаблівага чалавека
Берасцейца Сяргея Якімука выдатна ведаюць у грэка-каталіцкай царкве, куды ён, жывучы па суседстве, ходзіць кожную нядзелю. Сіндром Дауна не перашкаджае яму прыслужваць падчас літургіі, а святар Ігар Кандрацьеў нават называе Сяргея самым адказным з парафіян. Святар прыгадвае, што ўпершыню Сяргей Якімук з’явіўся каля царквы год дваццаць таму, калі яна яшчэ і царквой не была. Пасябраваў з тагачасным студэнтам Андрэем Кратом, ...
Читать далее »25-годдзе існавання адзначыла грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне
Парафіяльнае свята і адначасова 25-годдзе свайго існавання святкавала 3 красавіка 2016 года маладзечанская грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы. Свята сабрала ў парафіяльнай капліцы вернікаў і гасцей з розных гарадоў Беларусі. Святую Літургію служылі а. Андрэй Крот з Гродна, а. Яўген Усошын, протапрэсвітар Цэнтральнага дэканату БГКЦ, і а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Службу суправаджаў спевам міжпарафіяльны хор «Прасфара» з Мінску. Сваё блаславенне з ...
Читать далее »Пантыфік адказаў на крытыку з боку грэка-католікаў
Асноўную частку прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Мексікі, якая адбылася 18 лютага 2016 г., Папа Францішак прысвяціў сваёй сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і засцярогам украінскіх грэка-католікаў адносна сумеснай з ім Дэкларацыі, паведамляе Ватыканскае радыё. Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук адзначыў у адным з інтэрв’ю, што многія грэка-каталіцкія вернікі адчуваюць сябе падманутымі Ватыканам і расчараваныя паўпраўдай, якую змяшчае дакумент, а ...
Читать далее »