Папа Францішак атрымаў у дар дыск, які запісала беларуская грэка-каталіцкая моладзь

dysk218 мая 2016 года напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове.

“Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царкву ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” – сказаў архімандрыт Святому Айцу.

Папа Францішак перадаў сваё блаславенне беларускім грэка-католікам, паведамляе svjazep.org.

На дыску традыцыйныя напевы і творы кампазітара Міколы Равенскага былі запісаны паводле «Царкоўнага спеўніка» і «Спеваў Боскай Літургіі» пад рэдакцыяй Гая дэ Пікарда (1931-2007) — англійска-французскага музыказнаўца, даследчыка беларускай культуры, абыходны напеў — паводле «Палескага зборніка».

dysk1

Праца над запісам дыска пачалася яшчэ пры жыцці а. Аляксандра Надсана. Пасля ягонай смерці працу над запісам дыска падтрымаў а. Сяргей Стасевіч ды ягоныя супрацоўнікі з беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Лондане.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі