У Брэсце асвяцілі новы фасад грэка-каталіцкай царквы

У Брэсце 25 чэрвеня Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек асвяціў новы фасад царквы і душпастырскага цэнтра парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.

brest fasad

Павіншаваць грэка-католікоў прыйшлі рыма-католікі, пратэстанты, а таксама прадстаўнікі габрэйскай і мусульманскай супольнасьцяў Брэста. З віншаваннямі выступіў прадстаўнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў аблвыканкама.

Святочнай літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек, паведамляе Радыё Свабода. Асвячэнне новага фасаду грэка-каталіцкай царквы супала з парафіяльным святам. Пасля малітвы адбыўся канцэрт гурта «Балцкі Субстрат».

brest fasad`1

«У 1997 годзе мы набылі звычайны дом, які быў разбудаваны і атрымаўся такі прамежкавы выгляд храму і душпастырскага цэнтру, — расказвае рэдактар грэка-каталіцкай газеты «Царква» Ігар Бараноўскі з Брэста. — А цяпер, дзякуючы апостальскаму візітатару для грэка-католікоў Сяргею Гаеку, падтрымцы Каталіцкай Царквы, у храма з’явіўся новы выгляд.

Стылістыка новага фасаду досыць сьпецыфічная. Ёсць элемэнты неарэнэсансу, неамадэрну, традыцыйнай беларускай готыкі. Адметнасць грэка-каталіцкай царквы – багатае выкарыстанне мастацкай кавальскай працы вядомага майстра-каваля Аляксандра Чумакова з Брэста.

для друку для друку