25-годдзе існавання адзначыла грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне

maladzeczna3Парафіяльнае свята і адначасова 25-годдзе свайго існавання святкавала 3 красавіка 2016 года маладзечанская грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы.

Свята сабрала ў парафіяльнай капліцы вернікаў і гасцей з розных гарадоў Беларусі. Святую Літургію служылі а. Андрэй Крот з Гродна, а. Яўген Усошын, протапрэсвітар Цэнтральнага дэканату БГКЦ, і а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Службу суправаджаў спевам міжпарафіяльны хор «Прасфара» з Мінску. Сваё блаславенне з нагоды юбілею парафіі для святароў і вернікаў перадаў прэфект Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў кардынал Леанарда Сандры.

maladzeczna1 maladzeczna2

Як паведамляе cssr.by, першы грэка-каталіцкі малебен у Маладзечне адбыўся ўлетку 1991 г. ля капліцы на зруйнаваных могілках (першапачаткова ўніяцкіх) на вул. Пушкіна (цяпер Гарадоцкая), які правёў дыякан Андрэй Абламейка. На гэтым жа месцы 25 снежня 1991 года а. Ян Матусевіч адслужыў малебен за беларускі народ. Першую Святую Літургію а. Ян адслужыў 9 лютага 1992 г. у канферэнц-зале гарадской бібліятэкі імя Н.Крупскай (цяпер М.Багдановіча). У розныя часы вернікі маліліся ў розных памяшканнях: канферэнц-зале гарадской бібліятэкі, малой зале музычнай вучэльні (цяпер музычны каледж імя М.К.Агінскага), складскім будынку Маладзечанскага гарвыканкама. З 1998 года парафія збіраецца ва ўласнай капліцы на вул. Віленскай, 44.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі