Святары з Шуміліна адбываюць адміністрацыйны арышт

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 08 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй – 15 сутак, айцец Павел – 10 сутак.

Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні.

Курыя Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі