13 кастрычніка 2024 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыбылі, каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую з нагоды апошняга аб’яўлення ў Фаціме. У гэты дзень у Шуміліна прыбылі спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай, якія пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам і перад разнастайнымі абліччамі Маці Божай вернікі маглі памаліцца і выказаць свае просьбы ...
Читать далее »Архив меток: Шуміліна
Святары з Шуміліна адбываюць адміністрацыйны арышт
Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 08 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй – 15 сутак, айцец Павел – 10 сутак. Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух ...
Читать далее »«Не баяцца і ісці наперад»: сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў прайшла ў Шуміліне
8 мая 2024 года санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне сабраў прэзбітэрый Віцебскага касцёла разам з манаскімі асобамі на чарговую сустрэчу з Пастырам дыяцэзіі. Па традыцыі, якая склалася, духавенства напачатку вырашае розныя свае справы і пытанні паміж сабой, з прадстаўнікамі дыяцэзіяльнай курыі і біскупам, каталіцкімі выдавецтвамі, а пасля ўсе збіраюцца на тэматычныя канферэнцыі і малітоўную частку. Манахіні разам з а. ...
Читать далее »1 мая ў Шуміліне адбыўся з’езд катэхетаў Віцебскага дэканату
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі розныя тэмы звязаныя з евангелізацыяй дзяцей і падлеткаў, дзяліліся ўласным досвідам і вопытам, а таксама супольна маліліся пад час cвятой Імшы. Сімвалічна, што менавіта ў першы дзень мая, месяца прысвечаннага Панне Марыі, месцам для сустрэчы стаў санктуарый Маці Божай Фацімскай. Верым, што Марыя атуляе сваёй апекай справы служэння дзецям і выпрошвае ў Свайго Сына багатыя плёны. ...
Читать далее »Рух «Маці ў малітве» пашыраецца. Новая супольнасць створана ў Шуміліне
14 студзеня 2024 года ў нядзельны марозны ранак маці з віцебскіх супольнасцяў касцёла св. Антонія разам з сястрой Антоніяй і маці з касцёла св. Барбары паехалі ў Шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай з мэтай дапамагчы стварыць супольнасць «Маці ў малітве». Пасля святой Імшы чатыры маці падзяліліся сваім сведчаннем горача і ад усяго сэрца. Бог благаславіў і 14 жанчын засталіся на ...
Читать далее »Моладзь запрашаюць распачаць Адвэнт з рэкалекцый у Шуміліне. Адменены
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае маладых людзей (18-35 год) на цыкл рэкалекцый, якія адбудуцца на пачатак Адвэнту, Вялікага посту і на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Першыя такія рэкалекцыі адбудуцца 1-3 снежня 2023 года ў Шуміліне. Тэма рэкалекцый «Айцец. Вера. Малітва» Калі патрабуеш: адарвацца ад штодзённасці; засяродзіцца над сваёй верай; добра распачаць Адвэнт. Калі жадаеш: пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія шукаюць ...
Читать далее »Пілігрымы ў доме Марыі. Фацімская ўрачыстасць у Шуміліне
13 кастрычніка 2023 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыйшлі, каб з любоўю, ушанаваць Маці Божую Фацімскую. Ужо мінула 106 год з таго моманту, калі Марыя скіравала да дзяцей у Фаціме наступныя словы: “ Я – Маці Божая Ружанцовая. Трэба працягваць штодзённа маліцца на ружанцы. Вайна скончыцца і жаўнеры хутка вернуцца да дому (…) Няхай людзі ...
Читать далее »“Выплыві на глыбіню адносін з Богам”. Сустрэча духавенства прайшла ў Шуміліне
12 кастрычніка ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый. Доктар тэалогіі, пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску кс. Валерый Марціноўскі закрануў са святарамі тэму “Духоўнае айцоўства ў святарстве” і прапанаваў прысутным паразважаць над пытаннем “што значыць нараджаць дзяцей для Хрыста?”. Кіруючыся рознымі адказамі і ...
Читать далее »У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылася адпустовая ўрачыстасць
„Адказваючы на просьбу Марыі…” У Санктуарыі Маці Божай Фацімскай, якім апякуюцца Місіянеры Аблаты Беззаганнай Марыі, у Шуміліна (Віцебская дыяцэзія) у суботу 13 мая адбылася адпустовая ўрачыстасць. 13 мая 1917 года ў Партугаліі ў маленькай вёсцы Фаціма Маці Божая звярнулася да маленькіх пастушкоў: “Я прыйшла вас прасіць, каб вы сюды прыходзілі праз шэсць чарговых месяцаў, у 13 дзень, у тую ж ...
Читать далее »Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Марыйным санктуарыі
11 мая ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый для ксяндзоў і манахінь. Доктар маральнай тэалогіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч падзяліўся духоўным і містычным вопытам прыватным аб’яўленняў у служэнні экзарцыста і сведчаннем свайго сыноўства з Маці Марыяй. Святар распавёў, што ...
Читать далее »