1 мая ў Шуміліне адбыўся з’езд катэхетаў Віцебскага дэканату

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі розныя тэмы звязаныя з евангелізацыяй дзяцей і падлеткаў, дзяліліся ўласным досвідам і вопытам, а таксама супольна маліліся пад час cвятой Імшы.

Сімвалічна, што менавіта ў першы дзень мая, месяца прысвечаннага Панне Марыі, месцам для сустрэчы стаў санктуарый Маці Божай Фацімскай. Верым, што Марыя атуляе сваёй апекай справы служэння дзецям і выпрошвае ў Свайго Сына багатыя плёны.

Алеся Вайцяховіч

для друку для друку