У Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў

22 мая  ў парафіі святога Антонія ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі на заканчэнне катэхетычнага  году. У спатканні прынялі ўдзел святары з Віцебскіх парафій, Полацка і Мёр.  Большасць удзельнікаў сустрэчы – гэта сёстры законныя і свецкія катэхеты, якія займаюцца катэхізацыяй дзяцей і моладзі.

Сустрэча распачалася канфернцыяй, падчас якой кс. Антон Лагуненак, пробашч парафіі,  прыблізіў тэму катэхізацыі ў сучасным свеце. Зазначыў, што гэты абавязак перш за ўсё  належыць пробашчу, а ў яго выкананні дапамагаюць сёстры законныя і свецкія катэхеты. У сваім слове ён таксама заахвоціў катэхетаў развівацца, павышаць кваліфікацыі і навучаць так, каб дзецям, моладзі і дарослым паказваць жывога і любячага Бога.

Эўхарыстыю ўзначаліў  пастыр дяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі ён засяродзіў увагу  святароў і катэхетаў  над словамі “Бо хто не супраць нас, той з намі”  і нагадаў пра абавязак абвяшчаць Добрую Навіну, нягледзячы на цяжкасці, з якімі сустракаюцца ў паслузе.

Пасля Эўхарыстыі сястра салезіянка Дар’я Еўтухоўская правяла дзве сустрэчы на  тэму «Гульня як элемент катэхезы». Пазнаёміла ўдзельнікаў з шэрагам цікавых гульняў, якія насамрэч маюць вельмі глыбокі выхаваўчы сэнс.

Удзельнікі праверылі на сабе гульні «Пастыр і авечкі»,  «Радыёхваля», «Пачуй голас» і «Бінокль». Катэхеты таксама пазнаёміліся з гульнямі, якія дапамагаюць паглыбіцца ў тэму катэхезы: «Асацыяцыі», «Знайдзі пару». Успомнілі таксама і гульні, якія дапамагаюць замацаваць тэму катэхезы: «Апытанкі» ў розных формах, віктарыны, «Воблака словаў», «Таямнічы адказ», разгледзелі гульні для сямейных катэхез.

Сустрэчы катэхетаў – гэта не толькі быць разам, размаўляць, выпіць каву, але і магчымасць  пазнаваць і развівацца. Здабытыя веды, вопыт можна выкарыстаць падчас летнікаў, якія распачнуцца ў многіх  парафіях з першымі днямі канікул.

с. Марыя Шамовіч BDNP

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі