Віншуем біскупа Алега Буткевіча з Днём нараджэння!

Ваша Эксцэленцыя! 

Паважаны біскуп Алег!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння!

Сёння асаблівым чынам дзякуем Богу за дар Вашага жыцця! Жадаем Вам перад усім нязломнай веры і любові да нашага Пана Езуса Хрыста. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць ў служэнні Богу і Касцёлу. Няхай Вашыя малітвы заўсёды будуць пачутыя, а задумы і планы — споўненыя.

Моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога, душэўнага супакою, аптымізму і апекі Маці Божай.

для друку для друку