150 год нязломнай веры: парафія св. Казіміра ў Лепелі адзначыць юбілей

У лепельскіх землях, дзе неба такое ж блакітнае, як і азёры, якіх на лепельшчыне налічваецца ля 150 разам з рэчкамі, ужо 150 год узвышаецца мураваны вартаўнік духоўнай спадчыны нашай зямлі – касцёл Святога Казіміра. Нібы каменны валун ці стопяцідзесяцігадовае дубовае дрэва з глыбокімі каранямі, ён вытрымаў непагадзь цяжкай і велічнай гісторыі.

1 сакавіка 2026 года з цёплымі промнямі першага веснавога дня касцёл таксама квітнее сваім юбілеем, запрашаючы лепельчан і гасцей горада на сустрэчу з мінулым, што жыве ў кожным камені.

Першыя звесткі пра рыма-каталіцкую парафію паходзяць з 1604 г., калі Леў Сапега падараваў Стары і Новы Лепель віленскаму жаночаму бэрнардынскаму кляштару. У 1604 г. ён фундаваў і багата абставіў касцел, які нагадваў ваялікі карабель. Гэта быў адзін з першых трох касцёлаў на полацкай зямлі.

Верагодна, што падчас ваенных дзеянняў у 1655 годзе касцёл быў спалены. Адбудаваўся і ў 1779 годзе зноў згарэў. Праз 20 год адноўлены і ў 1833 годзе згарэў. Лепельскі касцёл, бы птушка Фенікс, гарэў і зноў аднаўляўся з попела. І на гэты раз ужо мураваны касцёл пачаў сваё новае жыццё ў 1876 годзе.

Лепельскі касцёл Святога Казіміра – гэта сапраўдны шэдэўр архітэктуры, якая нібы чароўныя мелодыі высечана ў камені. Гэтыя гукі веры прывабліваюць да парафіі сваіх вернікаў і гасцей горада. Паломнікам і турыстам не толькі прыемна ахунуцца чароўнай ахалодай святыні, але і памаліцца ля рэлікварыя, які налічвае пад 30 святынь святых і бласлаўлёных.

Пры касцёле дзейнічаюць розныя рухі. Ініцыятыва «Маці ў малітве» аб’ядноўвае матуляў, група ананімных алкаголікаў «У возера» збірае людзей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Нельга забыць і пра вялізарную дапамогу дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

…А з тыдзень таму на вежах святыні былі ўстаноўлены электронныя званы. І цяпер для кожнага гучыць мелодыя жывой духоўнасці, дабрыні, любові і велічнасці каталіцкай веры.

Алег Шушкевіч

для друку для друку