Архив меток: юбілей касцёла

У Лепелі адзначылі юбілей касцёла Святога Казіміра

1 сакавіка 2026 года Лепель прачынаўся. Над возерам жоўтых гарлачыкаў павольна падымаўся лёгкі туман, і яго бялёсыя клубы, як малітвы, цягнуліся да нябёсаў. Паветра было прасякнутае пахам ранняй вясны – зямля дыхала, абудзеная цёплым ветрам, і ўсё навокал быццам чакала вялікай падзеі. Сёння горад святкаваў духоўны юбілей – 150 год касцёлу Святога Казіміра. Гэта святыня даўно стала не толькі месцам ...

Читать далее »

150 год нязломнай веры: парафія св. Казіміра ў Лепелі адзначыць юбілей

У лепельскіх землях, дзе неба такое ж блакітнае, як і азёры, якіх на лепельшчыне налічваецца ля 150 разам з рэчкамі, ужо 150 год узвышаецца мураваны вартаўнік духоўнай спадчыны нашай зямлі – касцёл Святога Казіміра. Нібы каменны валун ці стопяцідзесяцігадовае дубовае дрэва з глыбокімі каранямі, ён вытрымаў непагадзь цяжкай і велічнай гісторыі. 1 сакавіка 2026 года з цёплымі промнямі першага веснавога ...

Читать далее »

У свята Хросту Пана ў Чашніках з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі 25-годдзе адраджэння касцёла. Фотафакт

На нядзельнай святой Імшы 11 студзеня ў Чашніцкай парафіі Перамянення Пана было надзвычай шматлюдна. І на гэта была асаблівая прычына, бо мясцовая парафіяльная супольнасць дзякавала Богу за 25 гадоў функцыянавання адроджанай парафіі. У касцёле было прыгожа, бо акрамя стаенкі, шматлікіх гірляндаў і ялінак, касцёл быў упрыгожаны малюнкамі на калядную тэматыку, якія падрыхтавалі дзеці з усяго Чашніцкага раёна. Гэтыя творы былі ...

Читать далее »

У Слоніме з удзелам біскупа Гродзенскага адзначылі 250-годдзе касцёла

10 мая парафія святога апостала Андрэя ў Слоніме адзначыла юбілей 250-годдзя свайго касцёла. На юбілейных урачыстасцях прысутнічалі, акрамя вялікай колькасці парафіян, святары і запрошаныя госці, сярод іх прадстаўнікі мясцовай улады. Спачатку прысутных пазнаёмілі з гісторыяй слонімскага касцёла, які з’яўляецца мэтай пілігрымавання, пярлінай культурнай спадчыны рэгіёну, візітнай карткай горада і гонарам жыхароў. Касцёл быў пабудаваны дзякуючы фундацыі мясцовага святара кс. Францішка ...

Читать далее »

255-годдзе касцёла адзначылі ў Варнянах

5 кастрычніка адзначалася 255-годдзе з часу пабудовы і асвячэння парафіяльнага касцёла св. Юрыя, мучаніка, у Варнянах (Гродзенская дыяцэзія). Таксама ў гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Касцёл у Варнянах быў пабудаваны з фундацыі Марыяны Абрамовіч і асвячаны біскупам Віленскім Тадэвушам Зянковічам у 1769 г. У 1880-1909 гг. быў рэканструяваны і дабудаваны. У 1948 г. савецкія ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі святкаванні 400-гадовага юбілея касцёла

28-29 верасня ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала. На працягу кульмінацыйных двух дзён святкавання, была разнастайная духоўная, адукацыйная і культурная праграма. Урачыстасць распачалася ў суботу з Навагрудскіх гістарычных чытанняў прысвечаных гісторыі касцёла Арханёла Міхала ў Навагрудку і дзейнасці айцоў дамініканцаў. Свае даклады прачыталі навуковы супрацоўнік музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, спадар Мікалай Гайба і  кандыдат ...

Читать далее »

25 год парафіі, 20 год святыні і фэст. Запрашаем у Новалукомль на свята

Ксёндз Мікалай Ліпскі разам з парафіянамі запрашаюць 21 і 22 ліпеня ў Новалукомль на адпустовую ўрачыстасць разам са святкаваннем юбілеяў парафіі і касцёла. Праграма: 21 ліпеня 18.30 — прывітанне копій абразоў Маці Божай 19.00 — святая Імша і марыйнае набажэнства 22 ліпеня 14.30 — марыйны канцэрт у касцёле з удзелам хора “Залатая горка” з парафіі святога Роха ў Мінску 15.00 ...

Читать далее »

25 год таму ў Полацку быў асвечаны касцёл

18 верасня 2022 года з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў Полацку адзначылі 25-ую гадавіну пасвячэння касцёла. Падчас святой Імшы вернікі дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ў сценах роднай святыні, у Доме, у якім для Божых дзяцей ніколі не зачыняюцца дзверы. Юбілей – гэта асаблівы дзень падзякі ўсім тым, хто прычыніўся да будаўніцтва Касцёла. Парафіяне памяталі ў сваіх ...

Читать далее »

“Гісторыя наступнага стагоддзя ўжо сёння залежыць ад нас”. 200-годдзе заснавання касцёла адзначылі ў Дзеркаўшчыне

9 мая 2022 года ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што ...

Читать далее »

“Каб сцены гэтага касцёла маглі прамаўляць…”.  У Валкалаце адзначылі 600-гадовы юбілей парафіі і 150-годдзе касцёла

Урачыстасць адбылася ў нядзелю, 16 жніўня, калі парафія традыцыйна адзначае адпуст, звязаны з успамінам святога Роха. На свяце прысутнічалі шмат святароў, кансэкраваных асобаў, парафіян і гасцей урачыстасці. Ганаровымі ўдзельнікамі свята сталі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Свята адчувалася нават пры пад’ездзе ці падыходзе да храма: тут можна было набыць іконы, хрысціянскія сувеніры, а таксама слодычы і ...

Читать далее »