Ксёндз Мікалай Ліпскі разам з парафіянамі запрашаюць 21 і 22 ліпеня ў Новалукомль на адпустовую ўрачыстасць разам са святкаваннем юбілеяў парафіі і касцёла.
Праграма:
21 ліпеня
18.30 — прывітанне копій абразоў Маці Божай
19.00 — святая Імша і марыйнае набажэнства
22 ліпеня
14.30 — марыйны канцэрт у касцёле з удзелам хора “Залатая горка” з парафіі святога Роха ў Мінску
15.00 — асвячэнне крыжа каля касцёла
15.15 — урачыстая адпустовая святая Імша ў гонар апякункі парафіі святой Марыі Магдалены з падзякай Богу за 25 год парафіі ў Новалукомлі і 20 год святыні. Узначаліць літургію і ўдзеліць сакрамант бежмавання дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. На свята запрошаны біскуп Алег Буткевіч — ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, святары, шматлікія госці і сябры парафіі.
17.00 — пачастунак са святочным канцэртам, на якім выступяць: Валянціна Алыпанская (салістка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі), Алег Сямёнаў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь), гурт “Дразды”.
