Архив меток: фэст

“Дзе стаіць крыж, там няма пекла”. У Шаркаўшчыне біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы парафіяльны крыж

14 верасня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прыбыў у Шаркаўшчыну, каб разам з мясцовымі вернікамі адзначыць парафіяльную ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных, пробашч парафіі ксёндз Віктар Сініцкі SCJ нагадаў, што збіраемся ў святыні, каб углядацца ў Езуса, Які з любові да кожнага з нас ахвяруе Сябе Свайму Айцу, і прыбіты да крыжа, каб мы мелі жыццё ...

Читать далее »

Успамін Маці Божай Анельскай адзначылі ў Празароках

2 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках сабрала парафіянаў і гасцей на ўрачыстасць у суботні дзень 3 жніўня. Менавіта ў гэтае прыгожае свята быў рэкансэкраваны касцёл. У гэтыя дні якраз у Празарокі прыбыў Папскі ружанец, які распачаў перэгрынаваць па Глыбоцкаму дэканату. У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца ...

Читать далее »

Гудагайскі фэст пройдзе 20 і 21 ліпеня 2024 года

Супольнасць вернікаў гудагайскай парафіі і браты кармэліты босыя, якія нясуць у ёй служэнне, запрашаюць на святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Гудагайскай, якая па традыцыі праходзіць у трэція выходныя ліпеня. Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) дзякуе Богу за 260 гадоў з пачатку служэння ў святыні манахаў кармэлітаў босых. На ўрачыстае святкаванне чакаем біскупаў нашай краіны, ...

Читать далее »

«Усё рабіце з любоўю». Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Дзеркаўшчыне

9 мая біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, якая ў гэты дзень адзначала патройнае свята. Па-першае, гэта парафіяльны адпуст ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, па-другое, 9 мая адзначаецца як памяць аб перанясенні рэліквій святога арцыбіскупа Мікалая з Малой Азіі ў у італьянскі горад Бары ў 1087 годзе. Святы Мікалай лічыцца патронам Дзеркаўшчынскай парафіі, гэтага святога ўшаноўваюць ...

Читать далее »

Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй адсвяткавалі браты капуцыны

У лясным гушчары ля практычна нежылой вёскі Пералом Гродзенскага раёна, на ўзвышшы над Нёманам 28 красавіка сабраліся пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. Тут стаіць каталіцкая драўляная капліца Імя Панны Марыі і святога Юрыя, у якой св. Імшы праходзяць усяго 2-3 разы на год. У гэты раз дзясяткі пілігрымаў сабраліся тут на ўрачыстую адпустовую святую Імшу. Асабліва ўшаноўваюць ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у Германавічах

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у Германавічах адбыўся парафіяльны адпуст. На фэст сабраліся вернікі з усяго наваколля. Акрамя парафіянаў на свята завіталі госці з Лужкоў, Шаркаўшчыны, Наваполацка, Мёраў і іншых парафій. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Лужках ксёндз Іван Кароткін. Адпустовай урачыстасці папярэднічала пэўная падрыхтоўка. Святыня ўся патанала ў кветках, а прыкасцельная тэрыторыя была ...

Читать далее »

Парафіяльны адпуст у Чашніках

6 жніўня ў свята Перамянення Пана парафію пад аднайменным тытулам у Чашніках наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх узначаліў урачыстую святую Імшу, якую ахвяраваў за ўсю парафію, за завяршэнне будоўлі касцёла, за ахвярадаўцаў. У час казання біскуп Алег падкрэсліў, што Перамяненне Пана адбылося дзеля таго, каб умацаваць вучняў перад укрыжаваннем Езуса. Тром апосталам адкрылася праўда, што Езус – сапраўдны Сын ...

Читать далее »

У касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску прайшоў фэст

30 ліпеня у касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску адзначылі ўрачыстасць святога, імя якога носіць касцёл. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Літургіі біскуп Алег павіншаваў парафіян са святам. А падчас казання растлумачыў словы апостала Паўла, звязаўшы іх з прыкладам жыцця святога Ігнацыя. “Што такое Божае валадарства, якое з’яўляецца мэтай хрысціянскага жыцця? Аб гэтым нам сёння кажа апостал Павел ...

Читать далее »

25 год парафіі, 20 год святыні і фэст. Запрашаем у Новалукомль на свята

Ксёндз Мікалай Ліпскі разам з парафіянамі запрашаюць 21 і 22 ліпеня ў Новалукомль на адпустовую ўрачыстасць разам са святкаваннем юбілеяў парафіі і касцёла. Праграма: 21 ліпеня 18.30 — прывітанне копій абразоў Маці Божай 19.00 — святая Імша і марыйнае набажэнства 22 ліпеня 14.30 — марыйны канцэрт у касцёле з удзелам хора “Залатая горка” з парафіі святога Роха ў Мінску 15.00 ...

Читать далее »

Маці Божая Шкаплерная і скаўты. Адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў Ідолце

16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай, у Ідолце адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Адпустовую святую Імшу а 15-ай гадзіне ўзначаліў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку ксёндз Алег Хмылко. Парафіяльнае свята сабрала вялікую колькасць вернікаў не толькі з навакольных вёсак але і з розных куточкаў Беларусі і замежжа. Ганаровымі гасцямі ...

Читать далее »