Ксёндз Мікалай Ліпскі разам з парафіянамі запрашаюць 21 і 22 ліпеня ў Новалукомль на адпустовую ўрачыстасць разам са святкаваннем юбілеяў парафіі і касцёла. Праграма: 21 ліпеня 18.30 — прывітанне копій абразоў Маці Божай 19.00 — святая Імша і марыйнае набажэнства 22 ліпеня 14.30 — марыйны канцэрт у касцёле з удзелам хора “Залатая горка” з парафіі святога Роха ў Мінску 15.00 ...
Читать далее »Архив меток: фэст
Маці Божая Шкаплерная і скаўты. Адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў Ідолце
16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай, у Ідолце адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Адпустовую святую Імшу а 15-ай гадзіне ўзначаліў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку ксёндз Алег Хмылко. Парафіяльнае свята сабрала вялікую колькасць вернікаў не толькі з навакольных вёсак але і з розных куточкаў Беларусі і замежжа. Ганаровымі гасцямі ...
Читать далее »Фэст у гонар святога Яна Хрысціцеля адбыўся ў Стэфанове
25 чэрвеня ў вёсцы Стэфанова Новапагосцкай парафіі адбыўся адпуст у гонар Нараджэння св. Яна Хрысціцеля. Каплічка, якая мае багатую гісторыю, у чарговы раз сабрала разам сваіх вернікаў. На Эўхарыстыю прыбылі не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто жыве ў іншых месцах, аднак паходзіць з навакольных вёсак. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце ксёндз Аляксей ...
Читать далее »Ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк маліўся з глыбачанамі падчас парафіяльнага фэсту
Ва ўрачыстасць Святой Тройцы 4 чэрвеня, у Глыбокім адбылася адпустовая святая Імша. Прыгажосць і атмасферу фэсту стваралі маленькія і вялікія ўнёскі кожнага з вернікаў: першакамунійныя дзеці, які сваімі белымі строямі надавалі сапраўдны святочны настрой, літургічная служба алтара, што, быццам рыцары Хрыста, паслугоўвалі святарам пры алтары, хор “Ave Maria”, які ўпрыгожыў урачыстасць спевамі. Госцем свята стаў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч ...
Читать далее »Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Фацімскай адбыўся ў Павяцці
13 мая ў Павяцці адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Фацімскай. На фэст сабраліся святары з бліжэйшых парафій і шматлікія вернікі. Ганаровым госцем ўрачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў Эўхарыстыю. Прыгожа аздобленая святыня чакала сваіх вернікаў ужо з раніцы, а яны, адклаўшы свае хатнія клопаты, сем’ямі спяшаліся на малітву. Літургія распачалася з урачыстага ўваходу святароў ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць у Дзеркаўшчыне
9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне традыцыйна адбыўся парафіяльны фэст. Перад святой Імшой трывала адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Вернікі памаліліся Ружанец і Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Многія скарысталіся магчымасцю прыступіць да споведзі. На ўрачыстасць прыбылі кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі, кс. Ян Пугачоў, кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Алег Зямчонак, ...
Читать далее »У касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся фэст
У новаасвечаным касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску адбыўся парафіяльны фэст. Урачыстасць прайшла з нагоды святкавання літургічнага ўспаміну св. Ігнацыя 31 ліпеня 2022 г. Святую Імшу ўзначаліў кс. канонік Віктар Місевіч, які некалькі гадоў быў адміністратарам гэтай парафіі. На літургіі прысутнічаў а. Кляменцій Верт SJ, які будаваў гэты касцёл. Ён маліўся з парафіянамі як звычайны вернік, з-за таго што не ...
Читать далее »Пра ролю эліты ў гісторыі чалавецтва разважалі на фэсце ў Шаркаўшчыне
14 верасня парафія ў Шаркаўшчыне адзначыла свята Узвышэння Святога Крыжа. Менавіта такі тытул носіць касцёл у гарадскім пасёлку. Крыж з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў хрысціянства і спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго жыцця. “Сёння мы дзякуем Богу за крыж нашага збаўлення, за тое, што з любові да кожнага з нас Езус аддаў сваё жыццё. Гэта сімвал нашай веры, якую стараемся практыкаваць”, ...
Читать далее »Парафіяльны фэст у Верхнядзвінску наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
12 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся парафіяльны фэст, на якім прысутнічаў ганаровы госць – арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Па добрай народнай традыцыі шаноўнага іерарха парафіяне сустрэлі хлебам-соллю. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі Аляксандр Грыцкевіч у прывітальным слове адзначыў, што гэты дзень значны і гістарычны для парафіян, бо арцыбіскуп Кандрусевіч першы раз наведаў парафію ў Верхнядзвінску. ...
Читать далее »Марыя — Каўчэг Запавету. Парафіяльная ўрачыстасць у Мёрах
15 жніўня парафія ў Мёрах адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўная святая Імша распачалася а 15-ай гадзіне. З прывітальным словам да вернікаў звярнуўся пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік. Ён прадставіў святароў, якія прыбылі на свята і запрасіў канцлера Віцебскай дыяцэзіі ксяндза Віктара Місевіча ўзначаліць Эўхарыстыю. Гамілію прамовіў доктар біблійнай тэалогіі пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!