26 ліпеня, ва ўспамін святога Крыштафа, апекуна падарожнікаў і кіроўцаў, у касцёле Святога Казіміра ў Лепелі вернікі маліліся за бяспеку на дарогах і прасілі Божага благаслаўлення для ўсіх, хто знаходзіцца ў шляху. Падчас гаміліі ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі зачытаў Зварот арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, прысвечаны дню памяці святога Крыштафа. Пробашч нагадаў, што кожны кіроўца нясе адказнасць за сваё жыццё і жыццё бліжніх, ...
Читать далее »Архив меток: Лепель
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Лепелі
Апошні майскі дзень дыхае цёплым водарам бэзу, і гэты водар, мяккі і амаль нябачны, нібы сплецены з сонечнай цеплыні і свежай азёрнай прахалоды, павольна разыходзіцца над Лепелем. Горад у нядзелю выглядае асабліва светлым і святочным. У зялёныя алеі гарадскога парку сёння разліваецца дзіцячы смех, бо менавіта тут у Лепелі адзначаецца Сусветны дзень абароны дзіцяці. Над гэтым светлым абуджэннем узвышаецца касцёл ...
Читать далее »Лепель: Першая Камунія, Белы тыдзень і ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
24 мая ў парафіі Святога Казіміра ў Лепелі адзначылі ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу ўзначаліў пробашч ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі. Падзеі папярэднічаў Белы тыдзень, які пачаўся пасля Першай Камуніі дзевяці дзяцей. Гэтая ўрачыстасць адбылася ў парафіі тыднем раней, 17 мая. Да сакраманту дзеці рыхтаваліся загадзя: праходзілі катэхезу, вучылі малітвы. Падчас Літургіі 17 мая разам з дзецьмі да Камуніі прыступілі іх бацькі, ...
Читать далее »Святы Пасхальны Трыдуум у Лепельскай парафіі (+відэазапіс трансляцыі)
2 красавіка 2026 года ў парафіі Святога Казіміра стаў часам асаблівай духоўнай глыбіні, калі сэрцы вернікаў адкрыліся перад веліччу Вялікага чацвярга – дня, што распачынае Святы Пасхальны Трыдуум і вядзе чалавека да самых першых хвілін хрысціянскай гісторыі. Вернікі сабраліся тут, каб разам перажыць успамін пра апошнюю вячэру Пана. На Імшы уздымалася і думка пра святарства – пра тых, каму Збаўца ...
Читать далее »У Лепелі адзначылі юбілей касцёла Святога Казіміра
1 сакавіка 2026 года Лепель прачынаўся. Над возерам жоўтых гарлачыкаў павольна падымаўся лёгкі туман, і яго бялёсыя клубы, як малітвы, цягнуліся да нябёсаў. Паветра было прасякнутае пахам ранняй вясны – зямля дыхала, абудзеная цёплым ветрам, і ўсё навокал быццам чакала вялікай падзеі. Сёння горад святкаваў духоўны юбілей – 150 год касцёлу Святога Казіміра. Гэта святыня даўно стала не толькі месцам ...
Читать далее »150 год нязломнай веры: парафія св. Казіміра ў Лепелі адзначыць юбілей
У лепельскіх землях, дзе неба такое ж блакітнае, як і азёры, якіх на лепельшчыне налічваецца ля 150 разам з рэчкамі, ужо 150 год узвышаецца мураваны вартаўнік духоўнай спадчыны нашай зямлі – касцёл Святога Казіміра. Нібы каменны валун ці стопяцідзесяцігадовае дубовае дрэва з глыбокімі каранямі, ён вытрымаў непагадзь цяжкай і велічнай гісторыі. 1 сакавіка 2026 года з цёплымі промнямі першага веснавога ...
Читать далее »Попел на галаве, надзея ў сэрцы: Папяльцовая серада ў лепельскай парафіі святога Казіміра
Увечары 18 лютага на лепельскіх вуліцах дужа слізка, яшчэ ляжыць лютаўскі снег і не згасае колкі мароз. Разам з тым калі і не адчуваецца, то ўжо сапраўды чакаецца няўлоўны подых вясны. Аднак для каталіцкай супольнасці Лепеля гэтая дата азначае надыход вясны іншага кшталту – вясны духоўнай. Адны парафіяне пакінулі свае хатнія справы, а іншыя прыбеглі хуценька з працы адразу ў ...
Читать далее »У лепельскім касцёле Святога Казіміра ўшанавалі памяць святых Агаты і Блажэя і асвяцілі грамнічныя свечкі
8 лютага пад высокімі светлымі скляпеннямі лепельскага касцёла Святога Казіміра панавала асаблівая, кранальная атмасфера. Вернікі сабраліся на ўрачыстую святую Імшу, якая аб’яднала ў сабе адразу тры прыгожыя і глыбокія каталіцкія традыцыі: бласлаўленне «хлеба святой Агаты», абрад з «блажэйкамі» і асвячэнне грамнічых свечак. Набажэнства стала для лепельскіх вернікаў не проста Імшой з малітвамі, а сапраўднай магчымасцю папрасіць здароўя для сябе і ...
Читать далее »Урачыстасць Аб’яўлення Пана на Лепельшчыне
Прывітаць маленькага Езуса прыйшлі тры мудрацы з усходу і прынеслі Дзіцятку свае дары: золата, ладан і смірну. І ў касцёл Святога Казіміра ў Лепелі да нованароджанага Пана 6 студзеня а шостай гадзіне вечара завітала шмат вернікаў. Парафіяне, як і ўсходнія вешчуны, прыйшлі не з пустымі рукамі: хто нёс ваду, хто ладан, а хто і проста чыстае сэрца і добрыя думкі. ...
Читать далее »У першы дзень новага года лепельскія парафіяне ўшанавалі Багародзіцу Марыю
Першы дзень новага года лепельскія парафіяне сустрэлі ў касцёле Святога Казіміра шанаваннем святой Багародзіцы Марыі. Мінулы год стаўся для касцёла плённым: шмат чаго было набыта, несупынна аздаблялася памяшканне святыні, упрыгожваліся сам будынак і панадворак касцёла. У святым рэлікварыі з’явілася шмат новых рэліквій святых. Усё гэта цудоўна, але трэба яшчэ сказаць, што адным з важнейшых прыдбанняў каталіцкай святыні ў гэтым годзе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!