Ці ж гэта сотні бэтлеемскіх зорак заззялі ўвечары 24 снежня ў лепельскім касцёле Святога Казіміра? Не, гэта вочы парафіян напоўніліся празрыстым святлом у чаканні нараджэння Пана Езуса. Хоць афіцыйна на календары на сценцы вігілія Божага Нараджэння не выдзелена лічбай чырвонага колеру, але менавіта гэты вечар з’яўляецца часам сямейных сустрэч, узаемных цёплых пажаданняў сваім родным. Асвячоная аплатка, што лепельцы загадзя набылі ...
Читать далее »Архив меток: Лепель
Лепельскія матулі далучыліся да руху «Маці ў малітве»
7 снежня пасля святой Імшы на ІІ нядзелю Адвэнту ва ўтульным прыкасцельным будынку адбылася чарговая сустрэча лепельскіх парафіянаў. Дакладней кажучы не парафіянаў, а парафіянак, бо спаткаліся жанчыны. Гэта сустрэча мела канкрэтную мэту – памаліцца за сваіх дзетак. Ініцыятыва малення за дзяцей пачалася з наведвання лепельскага касцёла 26 кастрычніка арганізатарак сусветнага руху «Маці ў малітве» з Віцебскай дыяцэзіі. Тады віцяблянкі заахвочвалі ...
Читать далее »У лепельскай парафіі св. Казіміра запалілі першую адвэнтовую свечку
30 лістапада лепельскія католікі запалілі першую адвэнтовую свечку. Навошта? Адвэнт – гэта чароўны час радаснага чакання нараджэння Езуса. Адвэнтовая свечка – гэта як бліскавіца ў цемры, якая паказвае, што мы цябе чакаем наш велічны Пан. Мы вось тут, асветленыя тонкім зіхаценнем маленькага агеньчыка, прыйдзі да нас на адвэнтовае святло. Першая нядзеля Адвэнту ў лепельскім касцёле Святога Казіміра пачалася з запалення ...
Читать далее »У Лепелі з удзелам біскупа Андрэя Зноскі адзначылі ўспамін святога Губерта
8 лістапада лепельскі касцёл святога Казіміра адзначыў ужо традыцыйнае штогадовае свята святога Губерта. На падыходзе да касцёла незвычайнасць сённяшняга кантынгенту чулася ўжо здалёк: звонка «размаўлялі» гаваркія гончыя ды нешта весела абмяркоўвалі ляпістыя паляўнічыя. Старажытнасці атмасферы свята надавалі гукі загадкавай дуды, што ліліся з выканання нейкага музычнага гурта ў сярэднявечным адзенні. Святочная Імша пачалася з урачыстага ўваходу ў касцёл святога Губерта. ...
Читать далее »Малітва за памерлых на Лепельшчыне
Месяц лістапад пачынаецца з двух светлых і прыгожых свят. 1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых і акурат на наступны дзень 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. Касцёл як Цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць. І католікі лепельскай зямлі дужа шануюць сваіх памерлых, спачыўшых у вечным супакоі. Добра, што ...
Читать далее »У касцёле святога Казіміра ў Лепелі развіталіся з абразом св. Губерта
26 кастрычніка ў лепельскай парафіі святога Казіміра развіталіся з абразом святога Губерта. У гэтым абразе ён ахінаў сваёй светлай постаццю лепельскую парафію каля года, але надышоў час развітацца. Першародны лепельскі драўляны абраз святога Губерта вярнуўся ў сваю родную каталіцкую святыню. Святая Імша 26 кастрычніка 2025 года распачалася са спеваў каталіцкіх скаўтаў з Полаччыны. Наогул уся Святая Імша прайшла пад скаўцкія ...
Читать далее »Пілігрымка католікаў з Лепеля: за поўным адпустам па юбілейных святынях
18 кастрычніка 2025 года каталікі лепельскай парафіі здзейснілі Вялікую пілігрымку па юбілейных касцёлах Віцебшчыны. Паспелі своечасова, бо Святы Год у Віцебскай дыяцэзіі, абвешчаны Папам Францішкам, завяршаецца 28 снежня 2025 года. І ў гэты час у юбілейных святынях праз сакрамэнт пакаяння, праз падмацаванне святой Камуніяй і малітвай у інтэнцыях Святога Айца са скарбніцы Касцёла можна атрымаць поўны адпуст, прабачэнне і адпушчэнне ...
Читать далее »Пастырская сустрэча святароў прайшла ў юбілейнай святыні ў Лепелі
4 сакавіка ў касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылося спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Святой Імшы папярэднічала малітва і адарацыя Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Біскуп Алег Буткевіч на самым пачатку прывітаўшы прысутных, падзякаваў пробашчу кс. Уладзіміру Заянчкоўскаму за гасціннасць і падрыхтоўку да гэтага дня. Іерарх таксама адзначыў, што “традыцыйна збіраемся ў гэтай парафіі, ...
Читать далее »У Лепелі прайшла чарговая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
12 лістапада ва ўрачыстасць галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі св. Язафата Кунцэвіча, у касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылася сустрэча духавенства з біскупам Алегам Буткевічам. Месца было выбрана нездарма, бо менавіта ў гэтым годзе Лепельская парафія адзначае 420 гадоў свайго існавання, а ў мінулым годзе адзначаўся 400-гадовы юбілей мучаніцкай смерці св. Язафата. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, набыўшы літаратуру ў ...
Читать далее »Дзень святога Губерта адзначыла парафія св. Казіміра ў Лепелі
9 лістапада 2024 года святая Імша ў касцёле Святога Казіміра адбылася незвычайная. Менавіта ў гэты дзень парафіяне, лепяльчане і госці горада шанавалі святога Губерта, які з’яўляецца апекуном паляўнічых і леснікоў. А дзясятай гадзіне раніцы пачалася Эўхарыстыя, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Урачыста ў будынак касцёла падчас Імшы быў унесены абраз святога Губерта, прывезены ажно з Пінскай дыяцэзіі. Дарэчы, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!