24 мая ў парафіі Святога Казіміра ў Лепелі адзначылі ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу ўзначаліў пробашч ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі.
Падзеі папярэднічаў Белы тыдзень, які пачаўся пасля Першай Камуніі дзевяці дзяцей. Гэтая ўрачыстасць адбылася ў парафіі тыднем раней, 17 мая. Да сакраманту дзеці рыхтаваліся загадзя: праходзілі катэхезу, вучылі малітвы.
Падчас Літургіі 17 мая разам з дзецьмі да Камуніі прыступілі іх бацькі, хросныя, бабулі, дзядулі і іншыя родныя. Па завяршэнні Імшы кожнае дзіця атрымала пасведчанне аб Першай Камуніі.
На працягу Белага тыдня, з 18 па 23 мая, дзеці штодня збіраліся ў касцёле на супольную малітву а 18-й гадзіне. Гэта стала падрыхтоўкай да ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, якую парафія адзначыла 24 мая.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!




