26 верасня парафія ў Канстанцінаве адзначыла 30-годдзе кансэкрацыі адбудаванага касцёла. Драўляны касцёл пад тытулам Святой Тройцы ў Канстанцінаве быў пабудаваны на сродкі Яаны Акушка ў 1768 годзе. Святыня з“яўлялася філіяльным касцёлам Удзельскай парафіі. Па некаторых звестках храм першапачаткова быў уніяцкай святыняй. Пасля 1839 года царскія ўлады хацелі забраць касцёл пад праваслаўную царкву. У 1923 годзе Канстанцінава стала самастойнай парафіяй. Пасля ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Докшыцах прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі
22 верасня ў парафіі св. Тройцы ў Докшыцах прайшла сустрэча катэхетаў на тэму :«Катэхеты – пілігрымы надзеі». Першым і галоўным пунктам праграмы была Эўхарыстыя, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Пад час гаміліі іерарх нагадаў пра вартасць паслугі катэхета розным узроставым катэгорыям, імкненне сучаснага Касцёла да сінадальнасці, а таксама нагадаў пра місію катэхета як “пошуку чалавека”. Наступным пунктам праграмы была канферэнцыя ...
Читать далее »35 гадоў служэння сясцёр францішканак у Беларусі
21 верасня ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Беларусі і менавіта ў глыбоцкай парафіі. На юбілейную ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары і кансэкраваныя асобы з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч. ...
Читать далее »У Чарневічах з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны фэст у адноўленай святыні
Чарневіцкі касцёл знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад парафіі ў Празароках, адразу пры ўездзе ў вёску Чарневічы, нібы вітаючы гасцей і сустракаючы землякоў, якія вяртаюцца дадому з далёкай дарогі. Касцёл будаваўся з 1920 па 1924 гады. Адкрыццё і асвячэнне адбылося 14 верасня 1924 года на свята Узвышэння Святога Крыжа. У 1930 годзе парафія налічвала 2000 вернікаў, але пазней шмат жыхароў выехала ў ...
Читать далее »Імя Найсвяцейшай Панны Марыі спевам і малітвай ушанавалі ў Параф’янаве
13 верасня парафія ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначыла фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Святкаванне было перанесена на суботні дзень, каб як мага больш парафіянаў змаглі прыняць удзел у адпустовай урачыстасці. Святкаванне распачалося з канцэрта хора “Ave Maria” з Глыбокага, які ў гэтым годзе адзначыў свой срэбны юбілей існавання. Адметнасцю стала тое, што на ўсе спевы, якія прагучалі, тэкст ...
Читать далее »У Верхнядзвінску з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст
6 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла. Святочную Літургію, на якую сабраліся шматлікія вернікі і святары, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз пралат Францішак Кісель, дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік, айцы марыяне Чэслаў Курэчка і Аляксандр Жарнасек з Росіцы, ксёндз Іван Кароткін ...
Читать далее »Апякун інтэрнэту. Створаны спеў у гонар новага святога Карла Акуціса
ПАВЕДАМЛЕННЕ 7 верасня 2025 года ў Рыме Папа Леў XIV здзейсніць кананізацыю благаслаўлёнага Карла Акуціса, у сувязі з гэтым Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі, па ініцыятыве кс. Мікалая Ліпскага – пробашча парафіі св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебская дыяцэзія), створаны спеў у гонар новага святога. Асаблівая падзяка ...
Читать далее »Віцебскі Карытас дапамог хоспісу ў Віцебску
Карытас Віцебскай дыяцэзіі перадаў віцебскаму хоспісу 1000 стомаў (калапрыёмнікаў), а таксама сродкаў гігіены для людзей, якія перажылі выдаленне прамой кішкі. Дапамога стала магчыма дзякуючы ахвяраванню кс. Кшыштафа Сілкоўскага SCJ, шматгадовага душпастыра ў Віцебскай дыяцэзіі. Супрацоўнікі хоспіса і дырэктар Віцебскага Карытас кс. кан. Віктар Місевіч дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве дзеля дапамогі тым, хто ў патрэбе. Лаліта Арлоўская, тэкст Фота з архіву ...
Читать далее »Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе
Дыяцэзіяльны Санктуарый Валадаркі азёраў у Браславе — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў. Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базіліка). Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца. Перад усім адкажам на пытанне, што такое базіліка? Базіліка (basilica) — гэта тытул, які надаецца некаторым святыням Каталіцкага Касцёла, каб падкрэсліць ...
Читать далее »Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамог набыць падручнікі для наведвальнікаў урокаў рэлігіі
Карытас Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы дапамозе Нацыянальнага Карытас Беларусі, дапамог парафіям Віцебскай дыяцэзіі набыць падручнікі І і ІІ года падрыхтоўкі да Святой Камуніі. Было набыта і размеркавана па парафіях 600 падручнікаў на 2025/2026 навучальны год. “Такога роду дапамога вельмі істотная для парафіяльных супольнасцяў. Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Карытас больш дзетак зможа прыняць плённы ўдзел у занятках па катэхізісе”, — зазначыў пробашч ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!