9 мая ў Відзах адбылася важная для парафіі падзея — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў капліцу, у якой будзе адбывацца безупынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Капліца ўзнікла дзякуючы ініцыятыве і намаганням айцоў салятынаў Альфрэда Пяхоты і Зянона Шчонхара, якія апякуюцца мясцовай парафіяй. Дата асвячэння капліцы была абрана невыпадкова, бо яе апекуном з’яўляецца бласлаўлёны ксёндз Мечыслаў Багаткевіч, які падчас Другой Сусветнай вайны ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Дзеркаўшчыне з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адзначылі 35 год рэкансэкрацыі касцёла
9 мая, калі адзначаецца 80-цігоддзе перамогі ў Другой сусветнай вайне, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у Дзеркаўшчыне ўзначаліў набажэнства з нагоды 35-годдзя рэкансэкрацыі (аднаўлення дзейнасці) касцёла Унебаўшэсця Пана, што было знакам перамогі Хрыста з ваяўнічым атэізмам. Шаноўнага госця вернікі сустрэлі з хлебам-соллю перад святыняй. На самым пачатку Імшы мясцовы пробашч кс. канонік Валерый Орсік прывітаў прысутных святароў і вернікаў і адзначыў, што ...
Читать далее »У свята Божай Міласэрнасці ў Валкалатах распачалася перэгрынацыя копій абраза Езуса Міласэрнага
27 красавіка Каталіцкі Касцёл азначаў свята Божай Міласэрнасці. Устаноўленае Святым Айцом Янам Паўлам II свята у дзень кананізацыі Сястры Фаўстыны 30 красавіка 2000 года заўсёды прыпадае на першую нядзелю пасля Вялікадня. У Нядзелю святкавання Божай Міласэрнасці ў Ваўкалацкай парафіі святога Яна Хрысціцеля (Докшыцкі дэканат) распачалася перэгрынацыя 2-х копій, магчыма, аднаго з першых у свеце абраза Езуса Міласэрнага. Урачыстае набажэнства разам ...
Читать далее »“Сяліба Беззаганнай” у Удзеле ўрачыста адчыніла свае дзверы
3 мая 2025 года для невялікай вёскі Удзела, што ў Глыбоцкім раёне, стала памятнай датай, якая будзе запісана ў гісторыі мясцовай парафіі, якой апякуюцца айцы францішкане. У гэты дзень была ўрачыста адчынена і асвечана “Сяліба Беззаганнай”. “Сяліба Беззаганнай”, якую яшчэ проста называюць Домам Марыі, — гэта месца духоўнага адпачынку і ўзросту, пакуль што моладзі, але ў будучым і кожнага жадаючага, ...
Читать далее »У Гірстунах адзначылі 15-годдзе існавання капліцы св. Юзафа
1 мая ва ўспамін св. Юзафа рамесніка ў Гірстунах (Глыбоцкі дэканат) з удзелам біскупа Алега Буткевіча ўрачыста адзначылі 15-годдзе існавання капліцы святога Юзафа. Гірстуны – вёска ў Глыбоцкім раёне, за 10 км ад Глыбокага. У 2010 годзе дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў, тут з’явілася капліца. Яна перабудаваная з жылога дома. 15 лістапада 2011 года біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў капліцу. Жыхары гэтай ...
Читать далее »У касцёле ў Мёрах дзейнічае фотавыстава, прысвечаная ксяндзу Яну Грабоўскаму
30 красавіка 2025 года спаўняецца 40 гадоў з дня адыходу ў вечнасць ксяндза Яна, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне. Жыццё і дзейнасць ксяндза Яна Грабоўскага — гэта ўжо гісторыя. Пра яго памятаюць пераважна людзі старэйшага ...
Читать далее »Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі віцебскую катэдру
26-27 красавіка студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі падарожжа ў віцебскую катэдру на ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Віцебскі катэдральны касцёл носіць тытул Езуса Міласэрнага. Урачыстасць Божай Міласэрнасці святкавалася 27 красавіка, у наступную пасля Вялікадня нядзелю. У катэдры на святой Імшы, якую узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, семінарысты памаліліся за памерлага Папу ...
Читать далее »New CosmoPolis – Хрыстос уваскрос!
С середины 90-х XX века до начала нулевых в Витебске существовала музыкальная группа New CosmoPolis, которая играла преимущественно христианский католический рок. У многих в те годы этот коллектив был на слуху, как и его лидер, автор большинства песен, певец Евгений Савельев. Местные ТВ-каналы часто крутили клип New CosmoPolis на песню «Стары храм», посвящённую костёлу Святой Барбары, который в те годы ...
Читать далее »Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»
У святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з парафіі Святога Духа ў Віцебску, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і пробашчам парафіі святога Уладзіслава айцом Віктарам Жуком. У гэтым выпуске размова шла пра: Збаўленне як жаданне Бога для кожнага чалавека; Сэнс крыжовага шляху; Свабода чалавека і Воля Божая; Каштоўнасць Вечнасці; Сродкі, якія ...
Читать далее »Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2025
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! “Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях…” (Клс 3,1). Хрысціянскі свет адзначае сваё найбольшае Свята – Уваскрасенне Езуса Хрыста. Паводле сведчання апосталаў, гэтая падзея стала фактам, якому нельга было запярэчыць і які ў іх жыцці стаў па-сапраўднаму зваротным момантам. Змяніўшы бег гісторыі народаў і цэлых кантынентаў, праўда ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!