Карытас Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы дапамозе Нацыянальнага Карытас Беларусі, дапамог парафіям Віцебскай дыяцэзіі набыць падручнікі І і ІІ года падрыхтоўкі да Святой Камуніі. Было набыта і размеркавана па парафіях 600 падручнікаў на 2025/2026 навучальны год. “Такога роду дапамога вельмі істотная для парафіяльных супольнасцяў. Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Карытас больш дзетак зможа прыняць плённы ўдзел у занятках па катэхізісе”, — зазначыў пробашч ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
У Друі завяршыўся мастацкі пленэр
З 17 па 24 жніўня ў Друі прайшоў чарговы мастацкі пленэр. Вынікі сваёй працы мастакі прадэманстравалі падчас выставы, якая была зладжана ў кляштары пры касцёле. Ганаровым госцем імпрэзы стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў нядзельную Эўхарыстыю і наведаў вернісаж. У пленэры, які ўжо стаў традыцыйным, прымалі ўдзел мастакі з розных куткоў Беларусі. Маладыя таленты і знакамітыя майстры працавалі поруч, ...
Читать далее »Відэазапіс трансляцыі ўрачыстай святой Імшы з удзелам Апостальскага нунцыя ў Браславе
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі галоўнай святой Iмшы падчас урачыстасці Маці Божай Браслаўскай 23 жніўня 2025 года.
Читать далее »“З Марыяй да Бога – шлях надзеі”: урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай з удзелам Апостальскага нунцыя Іньяцыа Чэфаліа
“Пілігрымы надзеі” – дэвіз святога юбілейнага 2025 года. Гэты дэвіз быў адлюстраваны і ў тэме сёлетніх урачыстасцяў у Браславе — “З Марыяй да Бога — шлях надзеі”. На ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый 22 і 23 жніўня сабраліся вернікі з усіх куточкаў Беларусі. Кранальным момантам пачатку свята стала прывітанне пілігрымаў, калі пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч разам з кусташам санктуарыя айцом ...
Читать далее »У Барадзінічах ушанавалі святога Роха
16 жніўня, ва ўспамін святога Роха, у Барадзінічах (Мёрскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў вікарый парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ. Па-святочнаму ўпрыгожаны храм чакаў сваіх вернікаў з раніцы. Яны ж з розных куточкаў вёскі і наваколля ланцужкамі спяшаліся ў святыню, каб мець яшчэ час годна ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч запрашае на ўрачыстасці ў Браслаў
Урачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць 22 і 23 жніўня 2025 года пад дэвізам «З Марыяй да Бога – шлях надзеі». Праграма 22 жніўня, пятніца 16.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў 18.00 – канферэнцыя “Марыя – надзея Касцёла” (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС); 19.00 – св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй); 21.00 – Акафіст (вернікі Грэка- каталіцкай Царквы); ...
Читать далее »“Маленькая кропелька свету”. Жнівеньскія ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў прайшлі ў Росіцы
“Росіца – маленькая кропелька гэтага свету, такая маленькая, што калі б раптам яна знікла з твару зямлі, то ці заўважыў бы гэта свет? Але ў гэтай маленькай кропельцы столькі душаў – загадкавых, непаўторных, прыгожых!” (І.Жарнасек “Будзь воля Твая”). Такой цытатай, прамоўленай пастырам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам, распачалася Імша для пілігрымаў у Росіцкай святыні. І хоць словы гэтыя ў кнізе мелі ...
Читать далее »Фэст у гонар святога Ігнацыя прайшоў у Віцебску
3 жніўня ў касцёле святога Ігнацыя ў Віцебску прайшоў парафіяльны фэст. Ужо ў трэці раз падобная падзея ў гонар святога, імя якога носіць касцёл у раёне Білева, збірае вернікаў з усіх парафій горада. На свята завітаў і біскуп Алег Буткевіч. Свята пачалося з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якога прысутныя маліліся літаніяй да Найсвяцейшага Імені Езус – менавіта гэтым Іменем св. ...
Читать далее »Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Анёльскай адзначылі ў Друі
2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую Літургію цэлебраваў дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік. Адметнасцю сёлетняга фэсту стала музычная гасцёўня, якая адбылася пасля святой Імшы. Успамін Маці Божай Анёльскай зараз адсутнічае ў літургічным календары, але народная традыцыя, якая звязана з гісторыяй друйскага касцёла, моцна трывае і сёння. У гаміліі пробашч ...
Читать далее »Пілігрымы крочаць з Друі ў Росіцу
30 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла чарговая пешая пілігрымка пад кіраўніцтвам айцоў марыянаў. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі пад кіраўніцтвам а. Іллі Саўчанкі МІС з Оршы распачалі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!