Першая ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі Парафіяда для дзяцей і моладзі распачалася ў Оршы

parafiada311 жніўня ў Оршы распачалася Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Усё пачалося з урачыстай св. Імшы, якую цэлебраваў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч.

У гаміліі біскуп зазначыў, што распачынаючы парафіяду ў нашай дыяцэзіі, мы ўзгадваем імя заснавальніка, якім з’яўляецца кс. Юзаф Ёнец.

“Маладыя людзі часам лічаць, што Касцёл ад іх шмат патрабуе, і таму, як малодшы сын з Евангелля ад Лукі, вельмі часта шукаюць вольнасці і жадаюць адарвацца ад Касцёла”, — узгадаў Эксцэленцыя і дадаў: “Св. Францішак і св. Клара былі прыкладам чагосьці іншага, а менавіта паслухмяннасці і даверу Богу. Св. Францішак казаў: “Бог мой і ўсё маё!” У ягоным жыцці галоўным быў заўсёды Бог і толькі Яму ён давяраў і таму атрымаў так шмат”.

Працягваючы сваю думку, Віцебскі ардынарый зазначыў, што парафіяда-гэта вельмі добры час, у якім мы маем магчымасць развіваць тое, што ў нас духоўнае і фізічнае, таксама заклікаў усіх удзельнікаў, каб падчас малітвы і спаборніцтва шукалі найперш Бога.

“Кожную чыннасць мы павінны развіваць ад малітвы!” – заклікаў святар.

Напрыканцы дня дзеці і моладзь разам са сваімі аніматарамі пабывалі на канцэрце. Шмат задавальнення прынёс першы вечар. Вялікі дзякуй тым людзям, якія падымалі нам настрой сваімі спевамі і танцамі.

На сцэну запрасілі біскупа Віцебскай дыяцэзіі, які падзякаваў арганізатарам і ўдзяліў благаслаўленне.

Першы дзень парафіяды закончыўся малітвай.

Алёна Фянько,тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі