10-годдзе існавання адзначылі глыбоцкія ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”

glybokaje_betel1914 лютага ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”.

Менавіта 10 гадоў таму назад, калі пробашчам парафіі быў кс. Кшыштаф Мікалайчык, паўстаў гэты клуб. У той час да яго належала маленькая група дзяцей-інвалідаў.

За 10 год гэта групка ператварылася ў вялікую, сапраўдную, дружную сям’ю, якае дзейнічае і развіваецца на хвалу Бога пры дапамозе Іны Вайцяховіч, якая збірае і арганізоўвае гэтых людзей.

Адзначаць свой маленькі юбілей удзельнікі клубу, іх бацькі, а таксама валанцеры і запрошаныя госці накіраваліся ў цудоўнае мейсца, што знаходзіцца непадалек ад Глыбокага, гэта вёска Жабінка.

Там усе удзельнікі святкавання затрымаліся ў прыгожым доме, які знаходзіцца ў лесе. Усіх удзельнікаў чакалі вяселыя гульні, прызы. На мангале ўсе разам пяклі бліны і шашлыкі. Таксама ўсіх парадавала смачная, гарачая вуха.

Сабраныя ўсе разам за сталом радасна святкавалі гэтую падзею. Пробашч парафіі, кс. Мечыслаў Янчышын, звяртаючыся да ўсіх сабраных, павіншаваў з гэтай падзеяй. Валанцёрам падзякаваў за дапамогу ў рэалізацыі гэтага праекта.

Пасля святкавання ўсе удзельнікі радасныя, з усмешкай на тварах, вярталіся да сваіх дамоў.

с.Людміла Рубніковіч, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі