124-ю гадавіну заснавання адзначыла супольнасць сясцёр змёртвыхпаўстанак

navapolack_apostalki2Дзень 6 студзеня – гэта двойное свята для Супольнасці сясцёр Змёртвыхпаўстанак: акрамя ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гэта таксама і гадавіна заснавання супольнасці.

У гэтым годзе супольнасць адзначае 124-годдзе існавання.

6 студзеня 1891 года заснавальніцы супольнасці бл. Цэліна Бажэнцкая і яе дачка слуга Божая Ядзвіга Бажэнцкая склалі вечныя манаскія шлюбы, а тры сястры — першыя, і адначасова атрымалі дазвол,насіць хабіт.

Таксама ў гэты дзень ў Наваполацку, падчас ранішняй святой Імшы сёстры М. Магдалена і Зоф’я Ганна ў малітоўнай еднасці з сёстрамі Змёртвыхпаўстанкамі ва ўсім свеце абнавілі сваё адданне Богу, аднавіўшы свае законныя шлюбы.

У той жа дзень падчас вечаровай Святой Імшы, тры свецкія жанчыны, пасля году кандыдатуры, далучыліся да ліку апосталак Змёртвыхпаўстання.

Апосталкі Змёртвыхпаўстання – гэта свецкія жанчыны, якія рэалізуюць хрысціянскае пакліканне, жывучы ў свеце і выконваючы свае сямейныя і прафесійныя абавязкі.

У прысутнасці Найсвяцейшай Тройцы, Беззаганнай Марыі, св. Юзафа і ўсіх сабраных у касцёле новыя апосталкі абяцалі жыць, працаваць і служыць Богу паводле Рэгулы апосталак Змёртвыхпаўстання.

с. М. Магдалена Дзевульска CR, тэкст
с. Яўгенія Трапачова, фота

для друку для друку