У Браславе распачалася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі

braslau_moladz_dz1729 ліпеня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачалася Х юбілейная Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі. Браслаў прывітаў маладых людзей, законных сясцёр і святароў, якія сабраліся ў гэтым мястэчку з розных куткоў Беларусі.

Спачатку моладзь чакаў супольны пасілак, а потым іх падзялілі на дзве групы. Для старэйшай моладзі канферэнцыі прамаўляе а. Аляксандр Жарнасек МІС, а для малодшай узроставай катэгорыі (10-11 класы) — кс. Аляксей Асон.

Першая катэхэза распачалася малітвай, дзе а. Аляксандр прасіў благаслаўлення, каб мы пазналі Божую любоў, аб патрэбных ласках для нас, каб Пан Бог адкрыў сэрцы маладых людзей, а таксама, каб голас гэтага свету не заглушыў голас Пана.

У бліжэйшыя дні моладзь будзе разважаць над тэмай юбілейнай сустрэчы “Паслухмяныя Богу”, над тым, як палюбіць Пана Бога і быць паслухмяным Яму. Айцец Аляксандр Жарнасек заахвоціў, каб што кожны чалавек найперш шукаў Бога і як мага болей пазнаваў Яго і, каб мы, моладзь, заўсёды захоўвалі Божае слова.

Асабіста нас, маладых людзей, кранулі наступныя словы: “Калі ў цябе праблемы з бацькам альбо цябе пакрыўдзіў духоўны кіраўнік, то табе цяжка будзе зразумець любоў Бога, як любячага Айца!”

На заканчэнне канферэнцыі прагучалі словы малітвы: “Дай мне паглядзець на грэшніка так, як Ты на яго глядзіш, дай мне бачыць свет Тваімі вачыма і любіць бліжняга Тваім сэрцам”.

Першы дзень скончыўся канцэртам мясцовага парафіяльнага гурту «Alis Angeli», дзе моладзь праслаўляла Госпада сваімі спевамі.

Жадаем, каб гэтыя дні сустрэчы прынеслі багаты плён для моладзі!

braslau_moladz_dz11 braslau_moladz_dz12 braslau_moladz_dz13 braslau_moladz_dz14 braslau_moladz_dz15 braslau_moladz_dz16

Алёна Фянько, тэкст
С. Таццяна Гмыза, фота

для друку для друку