Падышоў да канца напружаны год пантыфікату Папы Францішка, у якім ён нястомна стараўся несці свету радасць Евангелля. Гэты відэаролік нагадвае пра асноўныя падзеі 2023 года з удзелам Святога Айца: апошняе развітанне з Папам-эмерытам Бэнэдыктам XVI, бесперапынныя малітвы за міры ва ўсім свеце, апостальскія падарожжы, Сінод Біскупаў, сведчанні і сустрэчы. Беларуская рэдакцыя Vatican News
Читать далее »Архив меток: вынікі
У Ватыкане падведзены першыя вынікі сінадальнага працэсу
98% Канферэнцый Біскупаў і Сінодаў Усходніх Касцёлаў ва ўсім свеце прызначылі адказную асобу ці цэлую каманду для ажыццяўлення сінадальнага працэсу, — паведаміла XV Звычайная Рада Сіноду Біскупаў. Першыя вынікі сінадальнага шляху, якім Касцёл пачаў ісці каля трох месяцаў таму, былі падведзены падчас пасяджэння Рады, якое праходзіла 27 студзеня 2022 года. У выніковым дакуменце сустрэчы падкрэсліваецца, што асаблівы энтузіязм зыходзіць ад ...
Читать далее »Пантыфік падвёў вынікі падарожжа на Кіпр і ў Грэцыю
Святы Айцец даверыў Багародзіцы і малітве вернікаў шматлікія зерні, якія Бог пасеяў падчас яго Апостальскага падарожжа на Кіпр і Грэцыю. Яно праходзіла з 2 па 6 снежня 2021 г. “Дзякую Пану за гэту пілігрымку. Дзякую ўсім вам за малітву, якой суправаджалі мяне, а таксама народам гэтых двух умілаваных краін, іх уладам, грамадзянскім і рэлігійным супольнасцям, за цяпло і ласкавасць, з ...
Читать далее »2018-ы год Святога Айца Францішка
Якім быў 2018-ы для Папы Францішка? Беларуская рэдакцыя VaticanNews узгадала асноўныя дакументы, падзеі і рашэнні Святога Айца, якія сталі вызначальнымі для місіі Касцёла. Год Пантыфік распачаў з публікацыі ў сярэдзіне студзеня сваёй Апостальскай канстытуцыі “Veritatis gaudium”, аб касцёльных універсітэтах і факультэтах. Ён заклікаў каталіцкія вышэйшыя навучальныя ўстановы здзейсніць сапраўдную “культурную рэвалюцыю”, быць больш місійнымі, здольнымі весці дыялог з грамадствам, развіваць ...
Читать далее »#Synod2018: Касцёл павінен узброіць моладзь трывалай верай
Першапачатковае заданне Касцёла – перадача веры моладзі: толькі так можна ўзброіць яе на супрацьстаянне шматлікім выклікам і выхаваць сапраўдных будаўнікоў грамадства любові і справядлівасці. Гэтая пазіцыя стала лейтматывам дыскусій падчас Генеральнага пасяджэння ўдзельнікаў Сінода Біскупаў, якое адбылося 20 кастрычніка 2018 года ў Ватыкане і стала завяршальным этапам аналізу трэцяй часткі Працоўнага дакумента “Instrumentum Laboris”. На ім былі прадстаўлены справаздачы рабочых ...
Читать далее »Папа Францішак падвёў вынікі падарожжа ў краіны Балтыі
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 26 верасня 2018 года прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак падзяліўся ўражаннямі ад свайго падарожжа ў Літву, Латвію і Эстонію. Пантыфік нагадаў, што яго візіт быў прымеркаваны да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці гэтых краін. “Сто гадоў, палову з якіх яны пражылі пад акупацыяй, спачатку нацысцкай, а потым савецкай. Гэта народы, якія шмат пакутавалі, і ...
Читать далее »Вынікі катэхетычнага года падвялі ў Шчучыне
28 мая ў Шчучыне адбылося афіцыйнае заканчэнне і падсумаванне чарговага школьнага і катэхетычнага года. Мерапрыемства прайшло ў некалькі этапаў. На мінулым тыдні вынікі катэхетычных заняткаў падвялі для некаторых класаў і парафіяльных груп. 21 мая для адзінаццацікласнікаў быў арганізаваны развітальны вясёлы вечар, падчас якога былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнне катэхезы пры касцёле. 24 мая вучні 10 класаў дзякавалі Богу за прыняты ...
Читать далее »Кардынал: Папа перакананы ў правільнасці шляху
“Францішак перакананы, што ідзе правільным шляхам, і мы будзем падтрымліваць яго”, — сказаў у перадсвяточным інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” кардынал Рэйнхард Маркс. Старшыня мясцовага епіскапату падсумаваў 2016 год. У якасці адной з самых важных падзей ён прызнаў публікацыю „Amoris laetitia”, паслясінадальнай адгартацыі Папы Францішка. На пытанне, якой удакладняючай інтэрпрэтацыі можна чакаць ад нямецкіх біскупаў, кардынал Маркс адказаў, што тэкст ...
Читать далее »Адпачынак на моры для пераможцаў: у Оршы завяршылася парафіяда
11 жніўня завяршылася другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Раніцай адпраўлялася святая Імша за ўдзельнікаў. Падчас казання кс. Славамір Самковіч скіраваў сваё слова для юнакоў і дзяўчат: “Не трэба ўзвышаць сябе – лепш быць самім сабой, такімі, якімі нас стварыў Бог-Айцец. Парафіяда дапамагае адкрыць талент, які дадзены Богам кожнаму з нас ”. Напачатку апошняй часткі парафіяды кс. Гжэгож ...
Читать далее »Пантыфік падвёў вынікі падарожжа ў Польшчу
Францішак падвёў вынікі свайго падарожжа ў Польшчу. Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 3 жніўня ён нагадаў, што нагодай для візіту сталі Сусветныя дні моладзі, які прайшлі праз 25 гадоў пасля аналагічнай сустрэчы ў Чэнстахове. Папа заўважыў, што з таго часу змянілася Польшча, Еўропа і ўвесь свет, але новае пакаленне ўдзельнікаў форума “дало адказ на сённяшні выклік, дало знак ...
Читать далее »