«Не пераставайце быць дзецьмі Бога»: Біскуп Буткевіч узначаліў Эўхарыстыю ў апошні дзень моладзевай сустрэчы ў Браславе

braslau_moladz_dz4_12Апошні чацвёрты дзень сустрэчы моладзі па традыцыі распачаўся з малітвы. Святую Эўхарыстыю канцэлебравалі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч разам з прысутнымі святарамі. Адметнай падзеяй сустрэчы стала далучэнне да Святога Каталіцкага Касцёла новага хрысціяніна: падчас Імшы біскуп Алег удзяліў Сакрамант Хросту маленькай дзяўчынцы Багдане-Марыі.

«Паслухмянасць Богу» — гэта тэма Х Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі. Паслухаўшы Божае слова, біскуп Алег зазначыў, што паслухмянасць – гэта важнае слова і адначасова бяспечнасць чалавека, якое дае жывы прыклад канкрэтнага жыцця.

«У сённяшнім Евангеллі бачым чарговы прыклад непаслухмянасці Богу – сітуацыя тыпічная. У чымсьці мы стаім перад выбарам, каму гэта падабаецца: чалавеку, у якім у сярэдзіне жыве Бог, ці Богу. Варта ўбачыць, да якога дна можа давесці грэх», – падкрэсліў Віцебскі ардынарый. «Прыгожы танец дзяўчыны. Ірад хацеў быць лепшым ад іншых. Але ў сваім эгаізме ты пачынаеш карыстацца тым, чым карыстаецца злы дух. Ён забіў прарока. Трагедыя апошняга прарока ў тым, што ён знішчыў сваімі ўласнымі рукамі свой асабісты аўтарытэт. Біскуп Буткевіч звярнуў увагу моладзі на тое, што кожнаму патрэбна выхаванне: «Мы не павінны пераставаць быць дзецьмі Бога. Нам патрэбна пакора, каб слухаць Бога».

Падчас працэсіі дароў былі прынесены трон, як сімвал таго, што Бог – наш Цар і нашае «ўсё», белая альба – сімвал чысціні, батарэйкі — знак таго, што мы зараджаемся ад Бога энэргіяй, мабільны тэлефон — сімвал сувязі, так і мы павінны трымаць штодзённа сувязь з Богам.
braslau_moladz_dz4_09

«Гасподзь, будзь валадаром нашых палону і часу. Божа ствары ўва мне чыстае сэрца!» – гэтыя словы прагучалі з вуснаў моладзі падчас Імшы.

На заканчэнне словы ўдзячнасці моладзь скіравала да арганізатараў і святароў, якія праводзілі катэхэзы. Маладыя людзі падзякавалі за гэтыя рэкалецыі, плённыя казанні і за дапамогу ва ўзрастанні ў веры.

Сустрэча закончылася і моладзь раз’ехалася па сваіх парафіях. Спадзяемся, што гэтыя 4 дні прынясуць для маладых людзей неабходныя плёны.braslau_moladz_dz4_14

Алёна Фянько, тэкст
с. Таццяна Гмыза SJE, фота

Чытайце таксама:

У Браславе распачалася Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі>>

Пра “грахі старэйшага і малодшага сыноў” разважала моладзь у другі дзень сустрэчы ў Браславе>>

«Не трэба жыць у ілюзіях, Бог павінен быць для нас аўтарытэтам»: завяршыўся трэці дзень дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе>>

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі