У выдавецтве «Про Хрысто» па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі выйшла кніга Раісы Зянюк «Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны». Яе выхад прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння гэтага святара і 25-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
Кс. Юзаф Барадзюля вядомы тым, што паходзіў з Віцебшчыны і стаў святаром у 1917 годзе. Ён працаваў у Полацку, Ушачах, Віцебску і Лепелі. Нягледзячы на савецкія рэпрэсіі, не здрадзіў свайму пакліканню. Агулам па фальшывых абвінавачваннях правёў у савецкіх турмах, высылках і лагерах 25 гадоў. Пахаваны ў Рызе.
У кнізе аўтарства сп. Раісы Зянюк даследуецца жыццёвы шлях святара і публікуюцца яго асабістыя ўспаміны. Падчас правядзення даследчыцкай працы ўдалося знайсці мноства ілюстрацый і дакументаў, якія нідзе раней не публікаваліся. Кніга напісана ў навукова-папулярным стылі і лёгка чытаецца.
Для свайго грунтоўнага даследавання аўтар кнігі сабрала мноства дакументаў і матэрыялаў у архівах Беларусі і замежжа, сустрэлася са сваякамі ксяндза Юзафа Барадзюлі і з іншымі людзьмі, якія захоўваюць жывую памяць пра яго.
Набыць кнігу «Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны» можна, склаўшы замову ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка” праз электронную пошту katalickivesnik@gmail.com з пазнакай: КСЁНДЗ БАРАДЗЮЛЯ, ці па тэлефоне: +37529 736-53-07 (з 10.00 да 17.00, акрамя суботы і нядзелі).
Кніга будзе высылацца Белпоштай накладзеным плацяжом. УВАГА! Кошт кнігі 25 рублёў + кошты па перасылцы, якія аплачвае замоўца.
для друку