Віцебская дыяцэзія з нагоды 25-гадовага юбілею ад заснавання запрашае каталіцкую моладзь з усёй краіны на 4-я АГУЛЬНАБЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ (папярэднія былі ў Гродне ў 2018 г.) «Моладзь — радасць і надзея Касцёла ў Беларусі». Дні моладзі адбудуцца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у г. Браславе з 19 па 21 ліпеня 2024 г.
Праграма:
19.07.2024, пятніца:
- 15.00 — 17.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 17.00 – Адкрыццё дзён моладзі;
- 17.30 – Святая Імша;
- 19.00 – Вячэра;
- 20.00 – Канферэнцыя;
- 21.00 – Малітва праслаўлення;
- 22.00 – Заканчэнне дня
20.07.2024, субота:
- 8.30 – Ранішняя малітва (Ютрань);
- 9.00 – Сняданне;
- 10.00 — Канферэнцыя;
- 10.45 — праца ў групах;
- 11.45 — Дыялог з біскупамі;
- 13.15 — Святая Імша;
- 14.30 — Абед;
- 15.00 — Інтэграцыйны час;
- 16.30 — Канферэнцыя;
- 17.30 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь;
- 18.30 — Вячэра;
- 19.30 — «Цудадзейны медалік»;
- 20.00 — Супольны вечар;
- 22.30 — Заканчэнне дня.
21.07.2024, нядзеля:
- 8.00 — Ранішняя малітва (Ютрань);
- 8.30 — Сняданне;
- 9.30 — Канферэнцыя;
- 11.00 – Святая Імша;
- 12.30 — сведчанні;
- 13.30 — Закрыццё дзён моладзі;
- 14.00 – Абед. Раз’езд удзельнікаў.
Узрост удзельнікаў ад 16 гадоў. Начлег будзе ў школе, таму трэба мець з сабой карымат і спальны мяшок.
Пажаданая ахвяра за ўдзел — 25 руб.
Больш інфармацыі і рэгістрацыя будуць пададзены пазней. Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі ў instagram @ddm.vicebsk.
Шаноўная моладзь і душпастыры, заплануйце свой удзел у гэтай летняй прыгодзе і прыязджайце ў Браслаў. Усіх сардэчна запрашаем да ўдзелу.
З пытаннямі звяртацца па тэл. +375 29 5664833 (WhatsApp, Viber)
E-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі
