У рэдакцыі “Каталіцкага Весніка” можна замовіць кнігу кс. Аляксандра Жарнасека “Памілаваныя”

У выдавецтве “Про Хрысто” выйшла ў свет кніга айца Аляксандра Жарнасека, марыяніна, пад назваю “Памілаваныя”. У кнізе аўтар дзеліцца сваім хрысціянскім і святарскім досведам, на прыкладзе многіх гісторый паказвае, наколькі мы залежныя ад Бога, наколькі вялікая любоў Бога да чалавека і наколькі мы бездапаможныя без Яго ласкі. У нейкім сэнсе, гэтая кніга, хутчэй, сведчанне пра дзеянне Бога, чым навучанне. І гэта невыпадкова, бо менавіта сведчанне часта нараджае і памнажае ў нас веру.

Айцец Аляксандр Жарнасек MIC — святар з ордэна айцоў марыянаў. Прапаведнік і рэкалекцыяніст. Пачынаючы з 2000 года, цесна звязаны з рухам Адновы ў Духу Святым, што аказала вялікі ўплыў на фармацыю яго духоўнасці. У 2009–2020 гг. нёс святарскую паслугу ў калоніі №12 у Оршы, што таксама моцна адбілася на ягоным духоўным вопыце. Арганізатар многіх курсаў і рэкалекцый для моладзі, сем ’яў і малітоўных сустрэчаў «Вінаграднік». Многія матэрыялы гэтых курсаў, а таксама аўдыёказанні змешчаныя на сайце аўтара www.viartannie.org. Жыве і служыць у Санктуарыі Росіцкіх пакутнікаў у Росіцы, Віцебская дыяцэзія.

Набыць кнігу “Памілаваныя” можна, склаўшы замову ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка” праз электронную пошту katalickivesnik@gmail.com з пазнакай: ПАМІЛАВАНЫЯ, ці па тэлефоне: +37529 736-53-07 (з 10.00 да 17.00, акрамя суботы і нядзелі).

Кніга будзе высылацца Белпоштай накладзеным плацяжом. УВАГА! Кошт кнігі 17 рублёў + кошты па перасылцы, якія аплочвае замоўца.

 

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі